Тарпэда Менск

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарпэда Менск
Remove ads

«Тарпэда» — беларускі футбольны клюб з гораду Менску, заснаваны ў 1947 годзе. Пасьля першага кола сэзону 2019 году адмовіўся ад удзелу ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Афіцыйны гімн клюбу напісаны гуртом «Чырвоным па Белым (ЧпБ)»[1].

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Хатні стадыён «Тарпэда» да ягонага ўзьяднаньня ў клюб «Менск».

Клюб быў заснаваны 26 жніўня 1947 году[2]. У савецкія часы клюб гуляў у чэмпіянаце БССР, пяць разоў аўтазаводцы атрымлівалі ў ім перамогу. З 1992 году «Тарпэда» ўдзельнічала ў Найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. Найбольшы посьпех клюб меў у пачатку 2000-х, калі двойчы атрымаў чацьвертае месца. У 2005 годзе клюб з-за фінансавых цяжкасьцяў перайшоў у другую лігу, у якой адразу перамог. Але адразу пасьля гэтага «Тарпэда» спыніла сваё існаваньне. База клюбу была перададзена новаму клюбу, які ўтварыўся на аснове менскай «Зьмены» — ФК «Менск».

Першае адраджэньне

У 2007 годзе клюб быў адроджаны аматарамі і заявіўся ў чэмпіянат Менску (чацьверты ўзровень беларускіх ліг). У лютым 2014 году клюб атрымаў пасьведчаньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі[3]. У красавіку 2014 году «Тарпэда» папоўніла склад удзельнікаў другой лігі[4].

У ліпені 2015 году стала вядома аб пачатку супрацоўніцтва «Тарпэда» з расейскай кампаніяй «Мірком»[5]. Неўзабаве да складу «Тарпэда» далучыўся шэраг моцных для ўзроўня Другой лігі гульцоў, і сталічная каманда здолела выйсьці ў фінальны этап, апынуўшыся вышэй за аднаго з галоўных фаварытаў сэзону — пінскую «Хвалю». У фінальным этапе «Тарпэда» таксама выступала пасьпяхова і ўжо за два туры да фінішу гарантавала выхад у Першую лігу. Параза ў апошнім туры, аднак, адкінула менчукоў на выніковы трэці радок. Гэтым дружына гарантавала сабе права на ўдзел у першай лізе ў 2016 годзе.

У Першай лізе каманда значна абнавіла склад, запрасіўшы ў склад у асноўным маладых гульцоў, якія не праходзілі ў склад клюбаў Найвышэйшай лігі. Галоўным трэнэрам быў прызначаны Павал Бацюта. Аднак, каманда хутка апусьцілася ў канец турнірнай табліцы, пасьля чаго ўлетку галоўным трэнэрам замест Бацюты стаў Андрэй Пышнік, а каманда папоўнілася шэрагам новых футбалістаў. У выніку, «Тарпэда» здолела ўзьняцца ў табліцы на 9-ы радок пры 14 удзельніках.

Thumb
На матчы «Тарпэда» супраць берасьцейскага «Дынама» ў сэзону 2018 году. Тады сваіх супернікаў клюб прымаў на стадыёне ФК «Менск».

Перад сэзонам 2018 году Беларуская фэдэрацыя футболу адмовілася разглядаць дакумэнты клюбу «Крумкачы» на атрыманьне ліцэнзіі на ўдзел у найвышэйшай лізе, у выніку іх месца заняло «Тарпэда», якое заняла трэцяе месца ў першай лізе ў сэзоне 2017 году[6].

У сэзоне 2019 году пасьля неблагога пачатку, калі менчукі здабылі перамогу над «Іслаччу» і нічыю зь «Віцебскам», справы ў каманды пайшлі горш, бо яна апынулася ў канцы табліцы. У траўні 2019 году асноўны спонсар «Тарпэда», Міхаіл Міраненкаў, адмовіўся ад фінансаваньня каманды, і амаль два месяцы яна існавала бяз грошай. У ліпені футбалісты сталі масава пакідаць клюб, аднак дырэктар Андрэй Салангін намагаўся знайсьці фінансаваньне і магчымасьць працягнуць выступы ў чэмпіянаце. У двух апошніх матчах, як то 28 ліпеня ў Кубку Беларусі супраць «Клецку» і 3 жніўня супраць БАТЭ, «Тарпэда» было скамплектаванае пераважна з гульцоў моладзевага складу, а дасьведчанымі гульцамі былі толькі капітан Сяргей Лынько і малдаўскі легіянэр Яўген Аанча, які да таго папоўніў быў склад. Пасьля сканчэньня першага кола сэзону 2019 году каманда адмовілася ад далейшага ўдзелу ў найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, ва ўсіх астатніх матчах камандзе былі залічаныя тэхнічныя паразы[7].

Другое адраджэньне

У красавіку 2020 году «Тарпэда» плянавала заявіцца ў Другую лігу[8], аднак ня трапіла ў канчатковы сьпіс удзельнікаў[9]. Клюбныя каманды працягвалі выступаць на аматарскім і юнацкім узроўнях. У пачатку сэзону 2021 году фан-рух клюбу адмовіўся падтрымліваць клюб, пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[10].

У сакавіку 2022 году «Тарпэда» далучылася да ліку ўдзельнікаў Другой лігі[11]. У дывізіёне гораду Менску каманда доўгі час рухалася ўверсе табліцы, аднак у выніку саступіла асноўным канкурэнтам, заняла трэцяе месца і ня здолела выйсьці ў фінальны этап.

Remove ads

Папярэднія назвы

  • 1947—1998: «Тарпэда»
  • 1999—2002: «Тарпэда-МАЗ»
  • 2003—2005: «Тарпэда-СКА»
  • з 2007: «Тарпэда»

Дасягненьні

БССР

  • Пераможца чэмпіянату БССР: 1947, 1962, 1966, 1967, 1969

Беларусь

Статыстыка выступленьняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...
Remove ads

Галоўныя трэнэры

  • Мікалай Бранфілаў (2014—2015)
  • Павал Бацюта (сакавік — чэрвень 2016 году)[12]
  • Андрэй Пышнік (чэрвень 2016 году — сьнежань 2017 году)[13]
  • Сяргей Кабельскі (студзень — чэрвень 2018 году)[14]
  • Леанід Лагун (чэрвень — жнівень 2018 году)[15]
  • Уладзімер Нявінскі (жнівень 2018 году — жнівень 2019 году)[16]

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads