Андрэй Смаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Фёдаравіч Смаль (нар. 1 жніўня 1973, Берасьце, БССР, СССР[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч рэжыму Лукашэнкі. Намесьнік старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь, палкоўнік юстыцыі.
Remove ads
Біяграфія
У 1996 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт.
З 1996 па 1998 год працаваў лекарам-стажорам і лекарам-хірургам у адной з установаў сістэмы аховы здароўя.
З 1998 па верасень 2007 году праходзіў службу ў акруговай вайскова-лекарскай камісіі УУС Берасьцейскага аблвыканкаму.
З 2007 па кастрычнік 2017 году працаваў у розных пасадах у Дэпартамэнце фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь і Цэнтральнай вайскова-лекарскай камісіі МУС Рэспублікі Беларусь.
19 кастрычніка 2017 году прызначаны намесьнікам старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь[2].
Remove ads
Узнагароды
Санкцыі ЭЗ, іншых краін
31 жніўня 2020 году Смаль быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію й забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня й наступнае гвалтоўнае здушэньне мірных пратэстаў»[4].
6 лістапада 2020 году Смаль быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. У сваім рашэньні Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] адзначыла, што Смаль як намесьнік старшыні Сьледчага камітэту адказвае за кампанію рэпрэсіяў і запалохваньня камітэту ў сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі 2020 году, у прыватнасьці, за расьсьледаваньні, якія былі распачаты супраць Каардынацыйнай рады й мірных дэманстрантаў[1]. 24 лістапада 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[6]. Акрамя таго, Смаля ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7], Канада[8], Швайцарыя[9][10].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads