Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гарадзенскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (ГарДМУ) — дзяржаўная вышэйшыя навучальная ўстанова Беларусі. Структура мэдычнага ўнівэрсытэту ўлучае 42 кафэдры, 6 факультэтаў. За гэтыя гады падрыхтаваныя 12 тысячаў спэцыялістаў. У ВНУ навучаецца каля 2000 студэнтаў. У мэдычным унівэрсытэце працуюць 306 чалавек прафэсарска-выкладчыцкага складу, у тым ліку 44 дактары навук і 159 кандыдатаў навук. У 1775—1781 гадах у Горадні існавала мэдычная акадэмія. Пасьля заснаваньня ў 1958 годзе існаваў толькі лячэбны факультэт. У 1970 годзе пачало працу падрыхтоўчае аддзяленьне. Працуе цэнтральная навукова-дасьледчыцкая лябараторыя. Выдаецца навуковы часопіс Гарадзенскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту, газэта «Эскулап».
На лістапад 2011 году 10% студэнтаў зьяўляліся беларускамоўнымі пры адсутнасьці беларускамоўных групаў навучаньня і наяўнасьці гуртка вывучэньня беларускай мовы на прафэсійным узроўні, які вёў старшы выкладнік Віктар Варанец. Па-беларуску на катэдры біялёгіі выкладаў прафэсар Алесь Астроўскі. Агулам беларускай мовай валодалі каля 30 выкладнікаў, у тым ліку дэкан факультэта замежных студэнтаў Андрэй Плоцкі і дзіцячы інфэкцыяніст Уладзімер Васільеў[1].
Remove ads
Асобы
- Філарэт (Вахрамееў) — ганаровы доктар Гарадзенскага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту (ад 31 траўня 2001).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads