Андрэй Станіслаў Сапега
(1592—1646) кашталян троцкі і віленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Станіслаў Сапега (1592 — 25 сакавіка 1646) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян троцкі (1641—1644) і віленскі (з 1644).
Быў старостам усьвяцкім (1612—1623) і ваўкавыскім (з 1645).
Remove ads
Біяграфія
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Яна Пятра і Соф’і Вэйгэр. Меў братоў Яна Юзэфа і Паўла Яна.
Браў удзел у Хоцінскай бітве (1621 год). У 1622—1628 гадох ваяваў з Швэцыяй. У 1633 годзе далучыўся да караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы ў ягонай выправе на дапамогу Смаленску, які трымаў аблогу Маскоўскай дзяржавы.
Праз канфлікт з уласнай радзінай даволі запозьнена атрымаў дзяржаўныя пасады, абіраўся паслом на соймы, а таксама дэпутатам Галоўнага Трыбуналу[4].
Пабраўся шлюбам з Ганнай Гайдэнштайн (у 1622 годзе), зь якой меў сына Лявона Казімера і дачку Ізабэлу Кацярыну. Спачыў у касьцёле бэрнардынаў у Горадні[5].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads