Ян Пётар Сапега

(1569—1611) староста ўсьвяцкі, военачальнік From Wikipedia, the free encyclopedia

Ян Пётар Сапега
Remove ads

Ян Пётар Сапега (1569, Быхаў або Магілёў — 15 кастрычніка 1611, Масква) — вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, удзельнік інтэрвэнцыі Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Валодаў Вяйсеямі ў Гарадзенскім павеце, быў старостам усьвяцкім (з 1600).

Remove ads

Біяграфія

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Паўла, кашталяна кіеўскага, і Ганны з Хадкевічаў. Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Падуанскім унівэрсытэце.

Thumb
Я. П. Сапега. В. Гандзіюс, XVII ст.

Браў удзел у баях з крымскімі татарамі. У вайну з Швэцыяй (1600—1629) камандаваў гусарскай і казацкай харугвамі, 7 студзеня 1601 браў удзел у пераможнай бітве пад Вэндэнам, 29 чэрвеня 1601 году пад Кокенгаўзэнам, 5 сакавіка 1603 году пад Раквэрэ, 13 красавіка 1603 году ва ўзяцьці Дэрпта. У Кірхгольмскай бітве (1605 год) камандаваў правым крылом.

У часе рокашу М. Зэбжыдоўскага прывёў да караля перад бітвай пад Гузавам 6 ліпеня 1607 году гусарскую і казацкую харугвы.

У жніўні 1607 году на згоду канцлера Льва Сапегі прапанаваў Дзьмітрыю Самазванцу II сваю дапамогу ў авалоданьні маскоўскім стальцам. У ліпені 1608 году з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. 25 жніўня 1608 годзе заняў Вязьму, потым спаткаў Марыну Мнішак зь яе бацькам і прывёз іх у Тушына да Дзьмітрыя Самазванца II. 2 кастрычніка 1608 году разьбіў войска І. Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край. У лютым 1610 году заняў Дзьмітраў. 1 сакавіка 1610 году пацярпеў паразу ад М. Скопіна-Шуйскага, у чэрвені 1610 году далучыўся да Дзьмітрыя Самазванца II у Калузе. 25 чэрвеня 1610 году абвяшчаўся ўласнымі жаўнерамі гетманам. У ліпені 1610 годзе рушыў на Маскву.

Thumb
Я. П. Сапега. Паводле В. Гандзіюса

27 ліпеня 1610 году, калі з стальца скінулі маскоўскага гаспадара Васіля Шуйскага і ўсталявалася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перамовы пра перадачу ўлады Дзьмітрыю Самазванцу II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясьціць царом свайго гетмана)[4]. У ліпені 1611 году заняў Аляксандраву Слабаду, аблажыў Пераяслаў-Залескі, 15 жніўня 1611 году штурмам узяў Белы Горад у Маскве.

У шлюбе з Соф’яй Вэйгэр меў сыноў Андрэя Станіслава, Яна, Флярыяна і Паўла Яна, а таксама дачку Сузанну Соф’ю[5].

Аўтар дыярыюша: «Dzieje Marsa krwawego i sprawy odważne, rycerskie przez Wielmożnego Pana Jego Mości Pana Jana Piotra Sapiehę starostę uświadzkiego w monarchii moskiewskiej od roku 1608 do roku 1612 sławnie odprawowane».

Памёр ад хваробы ў Крамлі. Спачыў у Лепунах (Гарадзенскі павет)[6].

Remove ads

Рознае

  • На карціне Яна Матэйкі «Казаньне Скаргі» Я. П. Сапега сядзіць каля Пятра Скаргі.
  • Постаць Яна Пятра Сапегі упамінаецца ў расейскім фільме «1612: Хроники смутного времени» ў эпізодзе, дзе галоўны герой Андрэй (Пётар Кіслоў), наважваецца пайсьці служыць у войска Гетмана (Міхал Жаброўскі), і выдае сябе за гішпанскага наёмніка — Альвара (Рамун Лянга). На што Гетман адказвае: «служыў адзін гішпанец у Сапега».
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads