Андрэй Шпунт
беларускі геральдыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Аркадзевіч Шпунт (нар. 1969, Менск) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2008). Сын вядомага беларускага рэстаўратара Аркадзя Шпунта.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў у 1997 годзе БДУ. У 1989—1994 гадах супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі. У 1996—1998 гадах супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі (генэалягічныя дасьледаваньні), у 1998—2000 гадах — вядучы спэцыяліст Дзяржкамархіву (геральдыка і генэалёгія)[1].
У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Пэрыядызацыя і клясыфікацыя гарадзкой геральдыкі Беларусі». Навуковы супрацоўнік Навукова-дасьледчага інстытуту Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый[1] па айчыннай ваеннай гісторыі і геральдыцы.
Аўтар зацьверджаных праектаў гербаў Маладэчна, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрску, Івянца[1] і інш.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads