Андрэй Якубецкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэй Якубецкі (Якубоўскі) (5 кастрычніка 1892 в. Сухмяні каля Горадні — пасьля 1945) — беларускі вайсковец, маёр, дзяяч культуры і асьветы.


Жыцьцяпіс
Скончыў пэдагагічны інстытут у Сьвіслачы ў 1912 годзе. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. У 1915 годзе скончыў Александрыйскую вайсковую школу ў Маскве.[1] 9 лістапада 1915 году залічаны ў 499-й Ольвіапольскі пяхотны полк.[2] У 1918 вярнуўся да Горадні, дзе прыймаў удзел у стварэньні войска БНР. Прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Горадні.
З кастрычніка 1919 году чалец Беларускай вайсковай камісіі пры польскім генштабе ў Менску[3]. Прыкладна напрыканцы 1919 вучыўся ў Польшчы ў афіцэрскай школе.
Пад канец лістапада разам з Кузьмом Цярэшчанкам прыбыў у званьні капітана з Лодзі да Семежава для ўдзелу ў Слуцкім збройным чыне. Разам зь ім прыбылі яшчэ 3 афіцэры з 12 пасланых — паручнік Тодар Янушэнка, капітаны Антон Борык, Антон Сокал-Кутылоўскі.
Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году. 17 сьнежня пра-польская Найвышэйшая рада БНР прызначыла Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі замест Сокал-Кутылоўскага, апошні да канца заставаўся фактычным камандзірам брыгады[4][5][6][7]. Па заканчэньні Слуцкага збройнага чыну інтэрнаваны ў Польшчу.
- Загад № 1 штаба войска БНР. Генэрал-маёр Якубецкі Андрэй.
- Артыкул у газэце «Народное дело» №10(133) с. 3. Суббота 15.01.1921.
- Артыкул у газэце «Народное дело» №10(133) с. 3. Суббота 15.01.1921.
У 1921 годзе арыштаваны польскімі ўладамі і зьняволены. Вызвалены ў 1922 годзе. Зьехаў у Летуву. Па запрашэньні Кастуся Езавітава пераехаў у Латвію, дзе выкладаў у Дзьвінску ў беларускай гімназіі і беларускіх школах.
Чалец Культурна-асьветніцкага таварыства «Бацькаўшчына». За гэта (выкладаў геаграфію па падручніках Смоліча, тлумачыў пра захопленыя Латвіяй беларускія землі) быў арыштаваны і асуджаны ў красавіку 1925.
Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у акупацыйнай адміністрацыі. Лёс пасьля вайны невядомы.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads