Анжаліка Борыс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анжаліка Борыс (нар. 14 кастрычніка 1973) — настаўніца і польская грамадзкая дзяячка Беларусі. Дэмакратычным шляхам абрана кіраўніком Саюзу палякаў на Беларусі (2005, 2009), які не прызнаецца ўрадам Аляксандра Лукашэнкі (зарэгістраваны СПБ у верасьні 2009 узначаліў Станіслаў Сямашка).
У сьнежні 2016 года Борыс зноў узначаліла аб’яднаньне[1].
Анжаліка Борыс была затрымана 23 сакавіка 2021 года і асуджана на 15 сутак. 25 сакавіка 2021 года Генеральная пракуратура Беларусі паведаміла, што распачала крымінальную справу ў дачыненьні да старшыні незарэгістраванага Cаюзу палякаў Анжалікі Борыс і іншых асоб па частцы 3 артыкула 130 КК Рэспублікі Беларусь (распальваньне варожасьці). Борыс і іншых абвінавачваюць у правядзеньні масавых мерапрыемстваў, падчас якіх нібыта ўшаноўваліся ўдзельнікі антысавецкіх бандфармаваньняў, а іх дзеяньні нібыта перасьледвалі мэты рэабілітацыі нацызму, апраўданьня генацыду беларускага народа.
Анжаліку Борыс ў сакавіку 2022 году выпусьцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе і абавязку зьяўляцца на допыты. У 2023 годдзе абвінавачаньні зьнялі[2][3].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads