Анкарскі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анкарскі мэтрапалітэн (па-турэцку: Ankara Metrosu) — сыстэма грамадзкага пасажырскага рэйкавага транспарту ў горадзе Анкара (Турэччына). Спалучае падземныя і наземныя ўчасткі і складаецца зь дзьвюх лініяў — Анкарай (па-турэцку: Ankaray) і Мэтро (па-турэцку: Ankara Metrosu). Яшчэ тры лініі будуюцца.
Remove ads
Анкарай
Тэрмінам Анкарай абазначаецца сыстэма «лёгкага мэтро», якая была першай стадыяй будаўніцтва сучаснай грамадзкай транспартнай сыстэмы турэцкай сталіцы. Будаваў кансорцыюм на чале з Siemens на працягу 1992—1996. Лінія зьвязвае AŞTİ (Ankara Şehirlerarası Terminal İşletmesi — Анкарскі міжгародні аўтавакзал) і Дыкімеві (па-турэцку: Dikimevi). Працягласьць 8,7 км, зь якіх 8 км — падземныя тунэлі. На лініі 11 станцыяў, сыстэма абслугоўваецца 11 трохвагоннымі цягнікамі вытворчасьці Siemens-Adtranz-Ansaldobreda, S.P.A.
Remove ads
Мэтро
Працуе з 1997, зьвязвае цэнтар гораду (плошча Кызылай) з прыгарадам Анкары Батыкентам. Працягласьць лініі 14,7 км (у тым ліку 6,5 км пад зямлёй), 12 станцыяў. На лініі працуюць 36 трохвагонных цягнікоў Bombardier Transportation, у гадзіну пік колькасьць вагонаў павялічваецца да пяці.
У далейшым плянуецца пашырэньне сыстэмы на поўдзень гораду.
Станцыі


Анкара (М1):
- Дыкімеві
- Куртулуш
- Калей
- Кызылай (пераход да лініі Мэтро)
- Дэміртэпэ
- Мальтэпэ
- Тандаган
- Бешэўлер
- Бахчэльяўлер
- Эмек
- AŞTİ
Batıkent Metrosu (M1):
- Кызылай (пераход да лініі Анкарай)
- Сіхіе
- Улус
- Кюльцюр Меркезі
- Акёпру
- Іведзік
- Йенімахале
- Дэметэўлер
- Хастанэ
- Маджункёй
- Осьцім
- Батыкент
Koru Metrosu (M2):
- 12 станцыяў
Törekent Metrosu (M3):
- 12 станцыяў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads