Анкара

сталіца Турэччыны From Wikipedia, the free encyclopedia

Анкара
Remove ads

Анкара́ (па-турэцку: Ankara) — сталіца і другі па велічыні (пасьля Стамбулу) горад Турэччыны. Насельніцтва складае 4 338 620 жыхароў паводле зьвестак на 2011 год. Палітычны, культурны, эканамічны і прамысловы цэнтар краіны, месца знаходжаньня турэцкага прэзыдэнта, парлямэнта, урада, вышэйшых судовых установаў, усіх замежных пасольстваў. Анкара — істотны транспартны вузел у цэнтры краіны, на скрыжаваньні чыгункавых і аўтамабільных шляхоў.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны верагодна хетамі, альбо іхнымі папярэднімі хатамі. Першая згадка пра места датуецца каля 1200 годам да н. э. пад хецкай назвай Анкуваш. Галяты й старажытныя рымляне выкарыстоўвалі назву Анкіра (лац. Ancyra), у клясычны, эліністычны й бізантыйскі пэрыяд горад вядомы як Анкыра. З адыходам да сэльджукаў у 1073 годзе й да 1930 году горад насіў імя Ангора. Узвышэньне гораду пачалося ў VII стагодзьдзі да н. э. пры фрыгійскім цары Мідасу.

Пасьля фрыгійцаў горад трапіў пад уладу Лідыі, а ў наступным пад пэрсыдзкае панаваньне. Аднак, увесь гэты час места захоўвала моцны фрыгійскі характар, пра што сьведчаць надмагільлі значна больш позьняга рымскага пэрыяду. Пэрсыдзкае ўладараньне доўжылася да паразы пэрсаў Аляксандрам Македонскім, які заваяваў горад у 333 годзе да н. э. Аляксандар прыехаў з Гордыёну ў Анкару, але ўсяго толькі на кароткі тэрмін. Па сьмерці Аляксандра ў Бабілёне ў 323 годзе да н. э. і наступным падзелам ягонай імпэрыі сярод ягоных генэралаў, Анкара і ейныя навакольлі трапілі ў рукі Антыгона.

Thumb
Будынак банку Зыраат на фатаздымку 1930-х гадоў.

У 25 годзе да н. э. рымскі імпэратар Актавіян Аўгуст падвысіў статус паселішча да полісу й зрабіў яго сталіцай правінцыі Галятыі[2]. Іншыя гарады рэгіёну, як то Тавіюм і Пэсынунт, працягвалі граць важную ролю, але ў рымскі пэрыяд менавіта Анкіра перарасла ў грандыёзны мегаполіс. Паводле ацэнак у часы росквіту імпэрыі ў месьце налічвалася каля 200 тысяч жыхароў. Гэты паказьнік апасьля яшчэ доўга ня быў пераўзвышаны ажно да пачатку XX стагодзьдзя. Важнасьць Анкіры палягала на геаграфічным становішчы места, бо празь яго праходзілі шматлікія дарогі ў Паўночнай Анатоліі. Гэта надало гораду стратэгічнае значэньне ля ўсходняе мяжы Рымскай імпэрыі[2]. Вялікая Імпэратарская дарога, якая накіроўвала на ўсход, перасякала Анкіру, таму часта сюдой маршавалі войскі. Таксама зручнасьці гэты шлях даў гандлярам. Таксама гэтаю дарогаю карысталіся захопнікі. Гэтак у другой палове III стагодзьдзя Анкіра была атакаваная готамі, якія прыйшлі сюды з Захаду ў пошуках рабоў і рабаўніцтва. Пазьней сюды ўварваліся арабы.

У старажытнасьці й Сярэднявеччы ён быў важны цэнтрам караваннага гандлю ў Анатоліі. У XIV стагодзьдзі места было заваявана туркамі-асманамі. У ліпені 1402 году каля Анкары адбылася бітва паміж Тымурам і Баязідам, вядомая як Анкарская бітва 1402 году. З 1864 году Анкара зьяўлялася цэнтрам вілаету Анадалу. З канца 1919 году — цэнтрам нацыянальна-вызваленчага руху Турэччыны, рэзыдэнцыяй Прадстаўнічага камітэта. З 23 красавіка 1920 году горад ёсьць местам знаходжаньня Вялікага нацыянальнага сходу Турэччыны й створанага ім ураду ў супрацьстаяньні з султанска-халіфскім Стамбулам. 13 кастрычніка 1923 году Анкара была аб’яўлена сталіцай Турэччыны.

Remove ads

Геаграфія

Геаграфічна Анкара месьціцца паміж рэкамі Кызылырмак і Сакар’я ў цэнтральнай Анатоліі, што даволі глыбока ад узьбярэжжаў Чорнага і Міжземнага мораў. Пры гэтым месца месьціцца на Анаталійскім плято на вышыні 1000 мэтраў над узроўнем мора.

Клімат

Анкара мае прахалодны паўсухі клімат паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна[3]. Праз тое, што горад разьмешчаны на вышыні ды глыбока ў цэнтры паўвострава зімы тут халодныя й сьнежныя, а лета звычайна гарачае і сухое. Ападкі назірваюцца пераважна ўвесну й восеньню. Пасярэднія штомесячныя тэмпэратуры вагаюцца ад 0,9 °C у студзені да 24,3 °C у ліпені, а сярэдні гадавы паказьнік складае 12,6 °C[4].

Больш інфармацыі Кліматычныя зьвесткі для Анкары, Паказьнік ...
Remove ads

Культура

У горадзе маюцца 13 вышэйшых навучальных установаў, як то 8 унівэрсытэтаў, ваенная, ваенна-мэдычная й паліцэйская акадэміі. 22 тэатры й канцэртныя пляцоўкі. Праводзяцца рэгулярныя тэатральныя, музычныя й кінафэстывалі.

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads