Ансгар Кнаўф
нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́нсгар Кнаўф (па-нямецку: Ansgar Knauff; нар. 10 студзеня 2002 году) — нямецкі футбаліст, правы ўінгер франкфурцкага «Айнтрахта».
Remove ads
Кар’ера
Кнаўф прайшоў праз акадэміі «Гётынгена», «Гановэра-96» і дортмундзкай «Барусіі». У складзе другой каманды дортмундзкай «Барусіі-2» дэбютаваў у чацьвертым дывізіёне нямецкай футбольнай лігі. 25 лістапада 2020 году склаў свой першы прафэсійны кантракт з клюбам, ды быў падцягнуты да галоўнай клюбнай дружыны. Дэбютаваў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць расейскага «Зэніту», замяніўшы на 83-й хвіліне Таргана Азара[2]. 20 сакавіка 2021 году ўпершыню зьявіўся ў матчы Бундэсьлігі, таксама празь зьмену. Той матч скончыўся ўнічыю з «Кёльнам» зь лікам 2:2[3]. У студзені 2022 году «Барусія» і франкфурцкі «Айнтрахт» пагадніліся аб арэндзе гульца на 18 месяцаў[4]. 5 сакавіка таго ж году адзначыўся голам у браму «Гэрты»[5]. У розыгрышы Лігі Эўропы 2021—2022 гадоў быў абраны найлепшым футбалістам сэзону[6]. 9 чэрвеня склаў паўнавартасны кантракт з франкфурцамі[7].
Remove ads
Дасягненьні
«Барусія» Дортмунд:
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2021
«Айнтрахт» Франкфурт:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads