Антананарыву
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антананары́ву (па-ангельску: Antananarivo) — сталіца Мадагаскару і правінцыі Антананарыву. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Насельніцтва налічвае 1,4 млн чалавек. Гэта самы вялікі горад на востраве, зьяўляецца адміністрацыйным, эканамічным, навуковым цэнтрам краіны. Мае разьвітыя харчовую і тытунёвую прамысловасьці. Мясцовыя жыхары называюць горад «Тана».
Назва Антананарыву азначае «Горад тысячы воінаў». У каланіяльныя часы і ў першыя гады незалежнасьці, ужывалася назва Тананарыва (Tananarive).
Чыгунка злучае горад з усходнім узьбярэжжам, раёнам возера Алаотра і з горадам Анцырабэ. Ёсьць міжнародны аэрапорт.
Remove ads
Гісторыя
Антананарыву быў заснаваны ў 1625 годзе. У 1797 годзе стаў сталіцай каралеўства народу Мерына. Доўгі час у горадзе не было каменных будынкаў за выключэньнем каралеўскага палацу Рува. Дзякуючы заваяваньням караля Радамі І хутка стала сталіцай амаль усяго вострава. У 1895 годзе горад быў заняты французамі, якія далучылі яго да пратэктарату Мадагаскар.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads