Мадагаскар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мадагаска́р, Мадаґаска́р (па-малагасійску: Madagasikara, па-француску: Madagascar; Рэспубліка Мадагаскар — Repoblikan’I Madagasikara, République de Madagascar) — краіна, разьмешчаная на высьпе Мадагаскар і прылягаючых выспах, у заходняй частцы Індыйскага акіяна, каля паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі. Мадагаскар — чацьвертая па велічыні выспа ў сьвеце.
Remove ads
Гісторыя
Археолягі даказалі, што першыя людзі зьявіліся на Мадагаскары паміж ІІ і V стагодзьдзямі нашай эры. У VII стагодзьдзі арабскія купцы збудавалі на Мадагаскары факторыю.
- 10 жніўня 1500 году партугальскі карабель пад кіраўніцтвам Дыёга Дыяза, трапіў на невядомую выспу (Мадагаскар).
- У 1665 годзе кіраўнік Усходнеіндыйскай францускай кампаніі Франсуа Карон дасягнуў Мадагаскару. Кампанія ня здолела стварыць тут калёнію, але ў тым жа годзе французы пасяліліся на прылягаючых выспах.
- У 1643 годзе французы збудавалі першую калёнію на Мадагаскары, якая існавала да 1672 году.
- Каля 1600 году тэрыторыя кантраляваная народнасьцю Мерына падзялілася на сем незалежных краінаў-гарадоў.
- У 1625 годзе адзін з правадыроў племені Мерына, Андрыяньяка заснаваў будучую сталіцу Мадагаскарскай Рэспублікі Антанарыва.
- У 1646—1649 гадах выспу спрабуюць калянізаваць англічане.
- У 1680—1725 гадах Мадагаскар быў адной зь пірацкіх схованак.
- У 1776 годзе Маўрыцы Беніёўскі, якога ў 1773 годзе ўрад Францыі выслаў на Мадагаскар для каланізацыі выспы, быў абраны мясцовымі жыхарамі каралём адной з выспаў.
- У 1883 годзе французы ўварваліся на выспу, і распачалі першую мадагаскарскую вайну.
- У 1885 годзе Вялікабрытанія прызнала права французаў на Мадагаскар.
- У 1895 годзе французы заваёўваюць Антананарыва.
- У 1896 годзе францускі парлямэнт прыняў дэклярацыю аб анэксіі Мадагаскару.
- 14 жніўня і 30 жніўня 1897 году 10 000 ваяроў племені Сакалава, узброеныя стрэльбамі правялі дзьве бітвы з францускімі войскамі.
- 1912 год — узьніклі першыя незалежніцкія арганізацыі.
- 1942 год — на Мадагаскар, кантраляваны Францыяй Вішы, адбылася высадка ангельскіх войскаў.
- 1947—1948 гады — узброенае паўстаньне за незалежнасьць.
- 1958 год — абвяшчэньне незалежнай Дэмакратычнай Рэспублікі Малагасі, якая мела шырокую аўтаномію ў рамках Францускага адзінства.
- 1960 год — атрыманьне поўнай незалежнасьці.
Remove ads
Палітыка
26 чэрвеня 1960 году была абвешчана незалежнасьць Малагасійскай Рэспублікі. У выніку выбараў да ўлады прыйшла Сацыял-дэмакратычная партыя пад кіраўніцтвам Філібера Цыранана. Неакаляніяльны рэжым Цырананы прывёў да рэзкага падзеньня ўзроўню жыцьця, паглыбленьню сацыяльных і этнічных супярэчнасьцяў. У гэтых умовах урад Цырананы быў вымушаны перадаць 18 траўня 1972 году ўладу вайскоўцам. Новы ўрад узначаліў генэрал Рамананцуа. Ён перагледзеў франка-малагасійскія пагадненьні 1960 году і ў 1973 годзе падпісаў новыя, якія сьцьвярджалі суверэнітэт Мадагаскару і вывад францускіх войскаў. Была абмежаваная дзейнасьць іншаземнага капітала і ўведзены кантроль над экспартна-імпартнымі апэрацыямі.
У 1975 годзе быў узьняты вайсковы путч. У лютым 1975 году ўрад Рамананцуа пайшоў у адстаўку. Быў утвораны Вярхоўны Рэвалюцыйны Савет, які ўзначаліў міністар замежных справаў Дыдзье Рацырака. У сьнежні 1975 году на рэфэрэндуме была прынята новая канстытуцыя, а Рацыракі быў абраны прэзыдэнтам.
У 1991—2002 гадах у краіне зьмянілася некалькі кіраўнікоў, Рацырака пэрыядычна вяртаўся да ўлады.
З 2002 году прэзыдэнтам стаў буйны прамысловец Марк Равалуманана, які праводзіць палітыку эканамічных рэформаў.
Remove ads
Адміністрацыйны падзел

Геаграфія
Плошча Мадагаскару складае 587 040 км². Ва ўсходняй частцы краіны пераважаюць нізіны, якія паступова пераходзяць ва ўзвышшы цэнтральнай часткі выспы. На поўначы краіны знаходзіцца горны масіў Тсаратанана, дзе знаходзіцца самы высокі пункт краіны вулькан Марумукутру (2876 м). На заходнім узьбярэжжы шмат невялікіх затокаў і раўнінаў. Поўдзень выспы — гэта рэгіён пласкагор’яў і пустэльняў.
Рэкі Мадагаскару нядоўгія, багатыя на энэргарэсурсы. Самыя вялікія рэкі гэта: Суфія, Мангукі, Бецыбука, Вухітра. Самае вялікае возера Алаотра разьмешчана на паўночным усходзе.
Remove ads
Эканоміка
Мадагаскар — слабаразьвітая сельскагаспадарчая краіна. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: рыс, бульба, цукровы трысьнёг. Развіта жывёлагадоўля і рыбалоўства. Ёсьць невялікія прадпрыемствы па здабычы хрому, урану, золата, каштоўных камянёў. Транспартная сетка краіны слабаразьвітая. Асноўныя гандлёвыя партнэры: Францыя, ЗША, Японія.
Дэмаграфія
Афіцыйныя мовы краіны — француская і малагасійская. Насельніцтва краіны адносіцца да зьмешанай мангалоідна-нэгроіднай расы, узьнікшай у выніку змяшэньня перасяленцаў з Малайскага архіпэлягу і ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі.
Вонкавыя спасылкі
Мадагаскар — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads