Анта́нта (па-француску: entente — пагадненьне) — ваенна-палітычны блёк паміж Расейскай імпэрыяй, Вялікабрытаніяй і Францыяй. За мяжой у афіцыйнай і акадэмічнай літаратуры прыйнята таксама пашыраная назва Тройная Антанта (анг. Triple Entente).


Стварэньне Антанты
Стварэньне зьвязу адбывалася паступова. Найперш была падпісаная дамова паміж Францыяй і Расейскай Імпэрыяй (1892). Потым між Францыяй і Вялікай Брытаніяй (1904) і потым ангельска-расейскі зьвяз (1907).
Ён быў створаны ў якасьці процівагі «Тройнаму зьвязу» Нямеччыны, Аўстра-Вугоршчыны і Італіі, а таксама супраць узмацненьня Нямеччыны.
Важнай нагодай да ўваходу Вялікай Брытаніі ў Антанту, якая дагэтуль пад пагрозай нямецкае гегемоніі была прымушана адмовіцца ад дактрыны «бліскучай ізаляцыі» стала нямецкая ваенна-марская праграма і каланіяльныя амбіцыі Нямеччыны.
Першапачаткова Ананта стваралася як палітычны зьвяз, але падчас Першае Сусьветнае вайны яна пачала пераўтварацца ў ваенны зьвяз і з 1915 року пачалі праводзіцца рэгулярныя кафэрэнцыі між ейнымі членамі.
Пасьля перамогі Вярхоўная Рада Антанты фактычна займалася кіраваньнем сьветам. Але ў такой палітычнай якасьці Антанта спыніла сваё існаваньне пасьля зьўленьня Лігі Нацыяў.
Дзяржавы Антанты
- Вялікая Брытанія
- Францыя
- Расейская Імпэрыя (да 1917)
- Бэльгія
- Сэрбія
- Чарнагорыя
- Японія
- Італія (з 1915)
- Румынія
- Злучаныя Штаты Амэрыкі (з 1917)
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.