Гаваі
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гава́і (па-гавайску: Hawai'i; па-ангельску: Hawaii) — пяцідзясяты штат ЗША, далучаны 21 жніўня 1959 году.

З насельніцтвам звыш 1,36 млн чалавек (2010) Гаваі ёсьць найбольш этнічна разнастайным штатам, дзе групы эўрапейскага паходжаньня складаюць меншасьць (24,7%), са значнай доляй нашчадкаў імігрантаў з Азіі (38,7%) і міжрасавых шлюбаў (23,6%). Гавайцы й палінэзійцы складаюць каля 10%. Насельніцтва Гаваяў сфармавалася пад уплывам некалькіх міграцыйных хваляў. З 1789 году мясцовыя плянтатары пачалі завозіць працаўнікоў зь Кітаю, яшчэ больш мігрантаў прыбыло зь Японіі пачынаючы з 1838 году. Напрыканцы 19 стагодзьдзя на астравы пачалі прыяжджаць партугальцы, карэйцы, філіпінцы, пуэртарыканцы, самоанцы і мікранэзійцы, фармуючы ўнікальную па сваёй разнароднасьці культуру Гавайскіх астравоў.
Афіцыйныя мовы — ангельская й гавайская; часткова (у побыце) захоўваюцца й родныя мовы. У шырокім ужытку сярод ураджэнцаў штату таксама гавайская піджын - мова, якая ўтварылася празь міжэтнічныя стасункі імігрантаў з розных краінаў пад асноўным уплывам ангельскай, гавайскай і японскай моваў.
Сталіца і найбуйнейшы горад — Ганалулу. Іншыя буйныя гарады — Кайлуа, Вайпаху, Канэохэ. Эканамічна найболей развіты абток Оаху.
Афіцыйная мянушка — штат Алоха («штат гасьціннасьці»).
Remove ads
Геаграфія
Штат разьмешчаны на Гавайскіх астравах у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, на паўночнае мяжы Палінэзіі. Плошча — 16,8 тыс. км².
Восем галоўных астравоў штату (з паўночнага захаду) — Нііхаў, Каўаі, Молокаі, Ланаі, Кахоолавэ, Маўі, Оаху і Гаваі (які таксама называюць Big Island — Вялікі Востраў).
На востраве Гаваі знаходзяцца дзеючыя вульканы Маўна Лоа і Кілаўэа, спячы вулкан Маўна Кэа (вышыня 4 205 м).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads