Антаніна Абрэмбская-Яблонская
польская мовазнаўка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антанíна Абрэмбская-Яблонская (часам Абрэмбска-Яблоньска, па-польску: Antonina Obrębska-Jabłońska; 12 студзеня 1901, вёска Пчэльня, Падольле, Украіна — 19 лістапада 1994, Варшава, Польшча[4]) — польская мовазнаўца, паляністка, славістка, прафэсарка, заснавальніца польскай беларусістыкі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзілася ва Ўкраіне. Школьную адукацыю пачала атрымліваць у Кіеве ў 1908 годзе.
Антаніна Абрэмбская навучалася ў Варшаўскім унівэрсытэце з 1919 году. Потым перавялася ў Ягелонскі ўнівэрсытэт, які скончыла ў 1925 годзе, атрымаўшы ступень доктаркі філязофіі на аснове дысэртацыі пад назвай «Гісторыя мужчынскага роду ў польскай мове»[5].
У 1925—1934 гадах працавала ў Ягелонскім унівэрсытэце. З 1933 да пэнсіі ў 1971 працавала ў Варшаўскім унівэрсытэце.
У 1933 годзе Антаніна Абрэмбская пабралася шлюбам з Вітальдам Яблонскім, пазьней выбітным сінолягам і прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту[6].
Брат Антаніны Абрэмскай-Яблонскай — Юзаф Абрэмбскі (1905—1967), вядомы польскі этнасацыёляг і дасьледнік Палесься[7].
У 1954 годзе стала надзвычайнай, а ў 1962 годзе звычайнай прафэсаркай Варшаўскага ўнівэрсытэту.
У 1956 годзе заснавала катэдру беларускай філялёгіі (з 2005 году катэдра беларусістыкі) ў Варшаўскім унівэрсытэце, якую ўзначальвала да пэнсіі ў 1971 годзе.
Памерла ў 1994 годзе ў Варшаве. Пахаваная на вайсковых могілках Павонзкі.
Remove ads
Дзейнасьць
Акрамя навуковай працы, яна таксама займалася перакладамі. Антаніна Абрэмбская-Яблонская пераклала «Слова пра паход Ігараў» на польскую мову (1954), падрыхтавала навуковае выданьне перакладу на беларускую мову «Пана Тадэвуша», зробленага ў 20-30-я гады Браніславам Тарашкевічам (1984).
Пад навуковым кіраўніцтвам вучонай былі апрацаваныя і апублікаваныя рукапісы фальклёрных матэрыялаў М. Федароўскага «Люд беларускі» з навуковымі камэнтарамі і слоўнікам. Дасьледніцу цікавілі таксама пытаньні беларуска-польска-летувіскага памежжа, гісторыі мовы і анамастыкі.
Антаніна Абрэмбская-Яблонская стаяла ля вытокаў стварэньня ўнікальнага дыялектнага даведніка — «Слоўнік паўночна-заходніх гаворак Беларусі і ейнага памежжа».
Надзвычай важным укладам ва ўмацаваньне беларуска-польскіх моўных сувязей стала публікацыя першага «Падручнага польска-беларускага слоўніку» пад рэдакцыяй прафэсаркі Антаніны Абрэмбскай-Яблонскай і акадэміка Мікалая Бірылы (1962)[8].
Remove ads
Бібліяграфія
● «Stryj, wuj, swak» w dialektach i historji języka polskiego, Monografie polskich cech gwarowych, Polska Akademia Umiejętności, Kraków 1929.
● Polskie «dopiero» i formacje pokrewne, Polska Akademia Umiejętności. Prace Komisji Językowej, Kraków 1934.
● Język mieszany chińsko-rosyjski w Mandžurii (The Sino-Russian mixed language in Manchuria). Przegląd Orientalistyczny 21, 1957, s. 157—168.
● Podręczny słownik polsko-białoruski, red. A. Obrębska-Jabłońska, M. Biryła, Wiedza Powszechna, Warszawa 1962.
● Atlas gwar polskich Białostocczyzny, red. Stanisław Glinka, Antonina Obrębska-Jabłońska i Janusz Siatkowski, t. 1, Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wrocław 1980.
● Śladami żywego języka. Wybór pism, red. E. Smułkowa, wydawnictwa Uniwersytetu Warszawskiego, Warszawa 1993.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads