Антон Антановіч
беларускі дасьледнік арабіцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Анто́н Канстанці́навіч Антано́віч (24 траўня 1910, Казлы, Наваградзкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 27 сьнежня 1980, Вільня, ЛССР) — беларускі мовазнаўца, доктар філялягічных навук (1969), прафэсар[1].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1928 годзе скончыў польскую сяміклясавую школу. Паступіў у Тэхнічную школу у Вільні, якую скончыў у 1932 па спэцыяльнасьці «тэхнік-паравозьнік», аднак ва ўмовах панскай Польшчы знайсьці працу па атрыманай спэцыяльнасьці не змог. Папераменна быў чорнарабочым на будаўніцтве, дыспэтчарам на чыгунцы, настаўнікам пачатковай школы на Ашмяншчыне, супрацоўнікам Беларускага музэю ў Вільне (1942—1944)[2]. Увесь гэты час настойліва займаўся самаадукацыяй і ў 1944 годзе здаў пры Віленскай мужчынскай гімназіі экстэрнам іспыты на атэстат сталасьці. Пасьля службы ў Савецкай Арміі (1944―1945) паступіў на філялягічны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Скончыў яго, працаваў старшым бібліёграфам у рукапісным адзьдзеле навуковай унівэрсытэцкай бібліятэкі. Пасьля абароны ў 1961 годзе кандыдацкай дысэртацыі, абраны старшым выкладнікам, затым дацэнтам Віленскага ўнівэрсытэту. У 1969 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю[3].
Прафэсар А. Антановіч 35 гадоў жыцьця аддаў Віленскаму ўнівэрсытэту[4].
Пахаваны на Эўфрасіньнеўскіх могілках у Вільні[5].
Remove ads
Навуковая дзейнасьць
Кандыдацкая дысэртацыя А. Антановіча зьяўляецца першым спэцыяльным дасьледаваньнем помнікаў старога беларускага пісьменства, якія ўзьніклі на Літве[6]. За аснову ўзятая актавая кніга Ковенскага земскага суду 1566―1567 гг. Гэта рукапіс на паперы аб’ёмам у 237 лістоў вялікага фармату, выкананы беларускім скорапісам XVI стагодзьдзя. А. Антановіч дэталёва прааналізаваў графіку, артаграфію, фанэтыку, марфалёгію і лексыку гэтага помніка. Па тэме дысэртацыі ім апублікаваныяь два змястоўныя артыкулы: «Пытаньні фанэтыкі беларускай актавай мовы XVI ст.» (1960) і «Графіка і артаграфія судовай (актавай) кнігі Ковенскага земскага суду» (1961)[7].
Тэмай доктарскай дысэртацыі сталі помнікі татарска-мусульманскай пісьменнасьці на беларускай мове. Вынікі гэтага дасьледаваньня выкладзеныя Антановічам у кнізе «Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-арьаграфічная сыстэма» (1968). Антановічам выяўленыя ў архівах, бібліятэках, музэях, а таксама ў прыватных асобаў 24 вядомыя і невядомыя дагэтуль рукапісы XVII―пачатку XX ст., з іх 10 хамаілаў (дапаможнікаў служыцелям рэлігійнага культу), 8 кітабаў (рукапісных зборнікаў пра жыцьцё Магамэта, апісаньне абрадаў і інш.), тэфсіры, 1 тэджвід, беларуска-турэцкі слоўнік 1836 году[8].
А. Антановіч пакінуў багатую навуковую бібліятэку і многа каштоўных навуковых матэрыялаў, ― усё гэта было куплена Віленскім унівэрсытэтам[9].
Remove ads
Працы
• Вопросы фонетики белорусского актового языка XVI в. По материалам судебной (актовой) книги Каунасского земского суда 1566—1567 гг., 1960.
• Графика и орфография судебной (актовой) книги Каунасского земского суда 1566—1567 гг., 1961.
• Белорусские тексты, писанные арабским письмом, и их графико-орфографическая система (Беларускія тэксты, пісаныя арабскім пісьмом, і іх графіка-артаграфічная сыстэма), Вільня, 1968.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads