Менская губэрня
губэрня Расейскай імпэрыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Менская губэрня (па-расейску: Минская губернія) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расейскае імпэрыі ў 1793—1917; разам зь Віленскай, Ковенскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губэрнямі ўтварала Паўночна-Заходні край. У пачатку XX стагодзьдзя плошча яе тэрыторыі складала каля 91 213 км², а колькасьць насельніцтва — 2 539 100 чалавек.

Remove ads
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
- Бабруйскі павет
- Барысаўскі павет
- Ігуменскі павет
- Мазырскі павет
- Менскі павет
- Наваградзкі павет
- Пінскі павет
- Рэчыцкі павет
- Слуцкі павет
- Вялейскі павет, 1795 (пазьней тэрыторыя ўвайшла ў Менскі і Вялейскі паветы Віленскае губэрні)
- Давыд-Гарадоцкі павет, 1795 (пазьней тэрыторыя ўвайшла ў Пінскі і Мазырскі паветы)
- Докшыцкі павет, 1795 (пазьней тэрыторыя ўвайшла ў Барысаўскі і Вялейскі павет Віленскай губэрні)
- Нясьвіскі павет, 1795 (пазьней тэрыторыя ўвайшла ў Слуцкі і часткова ў Менскі павет)
- Пастаўскі павет, 1795 (пазьней тэрыторыя ўвайшла ў Дзісьненскі і Вялейскі паветы Віленскай губэрні)
- Дзісенскі павет, 1795 (пазьней у Віленскай губэрні)
Remove ads
Адукацыя
23 красавіка 1913 году менскі губэрнатар Аляксей Гірс выдаў сакрэтны ўказ, каб беларускамоўныя дзеці навучаліся рэлігіі выключна на расейскай мове.[1]
У выніку лютаўскай рэвалюцыі на ўсходніх землях колішняй Рэчы Паспалітай была зьнятая забарона польскай асьветы. У школьным годзе 1917/1918 у Менскай губэрні зьявіліся 243 польскія школы, у тым ліку сярэднія ў Койданаве і Нясьвіжы. Паводле афіцыйных зьвестак навучалася ў іх 11 199 дзецей, значыць амаль 1/4 усіх навучэнцаў на тэрыторыі гэтай губэрні. Па-за Менскам польская асьвета асабліва разьвівалася ў паветах: Ігуменскім, Слуцкім і Барысаўскім.[2]
Remove ads
Асобы
- Канстанцін Акаловіч — дэпутат IV Дзяржаўнай Думы ад Менскай губэрні
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads