Антон Васюкевіч
беларускі журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Антон Васюкевіч — радыёжурналіст.
Нарадзіўся ў сям’і рабочых Бабруйскага завода гуматэхнічных вырабаў. У 1994 г. скончыў падрыхтоўчыя курсы для паступленьня на Факультэт міжнародных адносін БДУ. Аднак праз увядзеньне іспыту ў матэматыцы на параду дзядзькі, які быў журналістам, паступіў на Факультэт журналістыкі БДУ. З 1-га курса працаваў у газэце «Бабруйскае жыццё». Таксама вёў навіны на Бабруйскім радыё. На прапанову галоўнага рэдактара інфармацыйнай службы Беларускага радыё Валерыя Радуцкага праходзіў практыку ўласным карэспандэнтам у Бабруйску. На апошніх курсах стаўся вядоўцам інфармацыйных выпускаў на Першым нацыянальным канале і 2-ім рэдактарам перадачы «Радыёфакт». Затым стаўся яе 1-ым рэдактарам, вёў перадачу ў 1999—2002 гадох.
З 2007 г. кіраўнік Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.
У 2010 г. скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь па спэцыяльнасьці «Міжнародныя адносіны»[1].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads