Апладненьне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Апладненьне
Remove ads

Апладненьне — зьліцьцё мужчынскай і жаночай плоцевых вузаў (гамэтаў), што служыць сродкам плоцевага размнажэньня чалавека, жывёлаў і расьлінаў. Утварае зыготу, што дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплёідны набор храмасомаў, уласьцівы саматычным вузам арганізму, і перадаюцца спадчынныя прыкметы бацькоў. У чалавека і жывёлаў адбываецца ў выніку асемяненьня. У голанасенных і кветкавых расьлінаў — у выніку апыленьня. У кветкавых расьлінаў ажыцьцяўляецца двайное апладненьне.

Thumb
Зьліцьцё кнуры з яйцаклеткай
Remove ads

Віды

Thumb
Кола апладненьня ў кветкавых расьлінах
  • Вонкавае. Плоцевыя вузы зьліваюцца па-за арганізмам. У большасьці жывёлаў, што жывуць у вадзе (іголкаваскурыя і мяккуны, шэраг земнаводных і рыбаў) з адкладаньнем у навакольным асяродзьдзі кнуры і яйцаклетак, дзе тыя зьліваюцца.
  • Унутранае. Адбываецца ўнутры плоцевых органаў асобіны (перакрыжаванае і самаапладненьне). Пераважна ў наземных жывёлаў з адмысловымі прыдаткавымі плоцевымі органамі для пераносу кнуры зь цела самцоў у цела саміцаў. У вышэйшых расьлінаў назіраецца аагамія. У ніжэйшых расьлінаў — таксама анізагамія, ізагамія і кан’югацыя[1].
Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads