Аплядонтыевыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аплядонтыевыя
Remove ads

Аплядонтыевыя (Aplodontiidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 1 сучасных род і 1 сучасны від[1], які жыве на паўночным захадзе Паўночнай Амэрыкі ад цэнтральнай Каліфорніі да паўднёвай Брытанскай Калумбіі. Выкапныя рэшткі вядомыя ад позьняга эацэна Паўночнай Амэрыкі. Аплядонтыевыя пазьней распаўсюдзіліся ў Эўропе і Азіі, але цяпер засталіся толькі на вільготным лясным узьбярэжжы Ціхага акіяна Паўночнай Амэрыкі[2][3].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...
Remove ads

Вага складае каля 1,5 кг. Цела цяжкаватае, вочы і вушы маленькія. Канечнасьці (па пяць пальцаў на кожнай) і хвост кароткія; кіпцюры на пярэдніх лапах адносна доўгія. Валасяны полаг чырванаваты альбо шаравата-карычневы. Зубная формула: 1/1, 0/0, 2/1, 3/3 = 22 зубоў[2][3].

Аплядонтыевыя жывуць невялікімі калёніямі, займаючы тэрыторыі з багатай зялёнай расьліннасьцю і покрывам. Фактычна гэтыя калёніі могуць быць канцэнтрацыямі з-за абмежаванага асяродзьдзя пражываньня. Сілкуюцца расьлінным матэрыялам. Яны капаюць складаныя норы з мноствам адтулін[2][3].

Remove ads

Сыстэматыка

Сямейства аплядонтыевыя (Aplodontiidae)

  • род Aplodontia
  • выкапныя роды: †Altasciurus, †Ameniscomys, †Ansomys, †Dakotallomys, †Disallomys, †Ephemeromys, †Haplomys, †Leptoromys, †Liodontia, †Meniscomys, †Niglarodon, †Ninamys, †Oligopetes, †Paracitellus, †Paransomys, †Proansomys, †Prosciurus, †Pseudaplodon, †Sciurodon, †Selenomys, †Sewelleladon, †Tardontia, †Trigonomys

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads