Зубы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зубы або зуб’е — утварэньні, якія складаюцца ў асноўным зь цьвёрдых тканінак, прызначаныя для першаснай мэханічнай апрацоўкі ежы. У жывёлаў таксама выкарыстоўваецца ў якасьці зброі для абароны й нападу або пагрозы (ашчэр).

У чалавека таксама ўдзельнічае ва ўтварэньні гукаў пры размове, а таксама зьяўляюцца важнай часткай шырокай усьмешкі.

Усярэдзіне зуба знаходзіцца злучальная тканка, пранізаная нэрвамі й крывяноснымі сасудамі (пульпа). Адрозьніваюць малочнае й пастаяннае зуб’е, зь іх 8 секачоў, 4 іклы, 8 перадкутніх і 8—12 кутніх зуб’яў. У дзяцей малочнае зуб’е пачынае праразацца ва ўзросьце ад 3 месяцаў. У пэрыяд ад 6 да 12 гадоў малочнае зуб’е паступова замяняюцца сталымі. Малочных зуб’яў усяго 20: 8 секачоў, 4 іклы й 8 кутніх.
У рэдкіх выпадках назіраюцца дадатковае, звышкамплектнае зуб’е (як малочнае, так і сталае).
Remove ads
Функцыі зуб’яў
Па асноўнае функцыі зуб’е падзяляцца на 4 тыпы:
- Секачы — пярэдняе зуб’е, якое праразаецца першым ў немаўлятаў, служыць для захопліваньня й разразаньня ежы.
- Іклы — конусападобнае зуб’е, якое служыць для разьдзіраньня й утрыманьня ежы.
- Перадкутняе (перадкарэннае ці малое карэннае зуб’е).
- Кутняе (карэннае зуб’е) — задняе зуб’е, якое служыць для расьціраньня ежы, мае тры вяршка на верхняе сківіцы й два — на ніжняе. «Позьні зуб» — восьмы зуб у шэрагу. Другая назва — трэці кутні зуб. Звычайна праразаецца ва ўзросьце 14-25 гадоў (часам пазьней, радзей раней, часам не праразаюцца)[1].
Зубная формула паведамляе пра размяшчэньне зубоў у роце. Колькасць зубоў кожнага тыпу запісваецца для аднаго боку рота: для зубоў верхняй сківіцы ў лічніку, ніжняй — у назоўніку. Агульная колькасьць зубоў удвая большая, як запісана. Напрыклад, зубная формула зайцападобных: 2/1, 0/0, 3/2, 2–3/3 = 26–28.
Remove ads
Захворваньні зуб’яў
- Звышадчувальнасьць зуб’я
- Карыес
- Пульпіт
- Пераядантыт
- Парадантыт
- Зубны камень
- Цэмэнтома
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads