Аповесьць пра трох каралёў

старабеларускі пераклад апокрыфу, напісанага ў 14-м стагодзьдзі манахам Ёганам з Гільдэсгайму From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Апо́весьць пра трох каралё́ў» — старабеларускі пераклад апокрыфу, напісанага ў 14-м стагодзьдзі нямецкім манахам Ёганам з Гільдэсгайму на лацінскай мове.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

У 2-й палове 15-га стагодзьдзя перакладзены на старабеларускую мову. Пераклад захаваўся ў 3-х сьпісах. Найбольш раньні, Пецярбурскі, 15-га стагодзьдзя зьберагараецца ў Расейскай нацыянальнай бібліятэцы ў складзе рукапіснага збору разам з «Жыціем Аляксея, чалавека божага» і «Страсьцямі Хрыстовымі». У аснове аповесьці ўрывак Дабравесьця пра пакланеньне нованароджанаму Ісусу Хрысту 3-х усходніх цароў-язычнікаў, якія пасьля сталі хрысьціянамі. Апісваецца іх падарожжа ў Сьвятую зямлю, прырода земляў Блізкага Ўсходу, побыт, звычаі, веравызнаньні і народнасьці, у тым ліку армяне, грузіны, грэкі і сырыйцы. Аповесьць сьведчыць пра духоўныя запатрабаваньні беларускіх чытачоў 15—16 стагодзьдзяў і служыла крыніцай гісторыка-геаграфічных уяўленьняў пра краіны Блізкага Ўсходу. Пераклад зроблены без царкоўнаславянізмаў[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads