Цар

тытул манарха ў некаторых славянскіх дзяржавах From Wikipedia, the free encyclopedia

Цар
Remove ads

Цар (ад лац. Cæsar, па-старажытнагрэцку: Καῖσαρ) — адзін з тытулаў манархаў ва ўсходнеславянскай і паўднёваславянскай традыцыі; тытул быў роўным імпэратарскаму тытулу, альбо абвяшчаўся роўным таму[a].

Thumb
«Надпіс Мосьціча» — эпітафія на помніку пач. X ст. у Баўгарыі. Графічна вылучаны тытул баўгарскіх цароў.

Этымалягічна слова «цар» (усходнесл. цар; анг. tsar, czar) выводзіцца са слова «цэсар» (усходнесл. цҍсар), якое, у сваю чаргу, было выведзена зь імені Цэзара, першага рымскага імпэратара (пар. ням. Kaіser — імпэратар). Сэнсава словы «цар» і «цэсар» зьяўляліся перакладам грэч. тытулу «васілеўс» (імпэратар).

Тытулы «цар» і «імпэратар» фактычна ўзыходзяць да той самай крыніцы й азначаюць той самы гісторыка-культурны аб’ект, але на розных мовах[1].

Remove ads

Гісторыя

Да XV ст. словам «цар» ва ўсходнеслав. тэкстах азначалі бізантыйскіх імпэратараў, біблейскіх і наогул старажытных валадароў, з XIII ст. ― мангола-татарскіх ханаў[2].

У Баўгарыі тытул «цар» зьявіўся ў 918 г., калі Сімяон І быў каранаваны на каралеўства канстантынопальскім патрыярхам. Да таго ж пэрыяду адносяцца й першыя вядомыя артэфакты з гэтай формай слова («надпіс Мосьціча»). У Сэрбіі тытулам «цар» называліся некалькі валадароў у XIV ст. У маскоўскай літаратуры тытул у дачыненьні да маскоўскіх вялікіх князёў пачалі ўжываць з XV ст., а самі яны пачалі карыстацца гэтым тытулам зь сяр. XV ст.

Тытул «цэсар» ва ўсходнеславянскіх сярэднявечных тэкстах ужываўся ў дачыненьні да імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі (старабел. цесаръ, цэсаръ ад польск. cesarz < лац. Caesar[3]; старарус. цҍсар).

Remove ads

Тытулы царскай сям’і

Царыца — асоба якая валадарыць, альбо жонка мужа цара.

Царэвіч — сын цара альбо царыцы.

Цэсарэвіч — спадчыньнік мужчынскага полу, поўны тытул Спадчыньнік Цэсарэвіч.

Цароўна — дачка цара альбо царыцы.

Заўвагі

  1. У пераноснай мове слова «цар» ужываецца для азначэньня першынства, дамінаваньня: «леў — цар зьвяроў».

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads