Арагві
рака ў Грузіі, прытока Куры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ара́гві (па-грузінску: არაგვი) — рака ва ўсходняй Грузіі, левая прытока Куры.
Remove ads
Назва
Арагві перакладаецца з грузінскай мовы «хуткая», «незапозьненая». У абхаскай мове аракуа азначае «галіну», у пераносным значэньні — «прытоку».
Апісаньне
Арагві бярэ пачатак на падўнёвых схілах Галоўнага Каўкаскага хрыбта. Сьпярша рака называецца Белай (Мтыульскай) Арагві. Яна цячэ па гліністых лупняках і вапняках, якія надаюць вадзе бялясае адценьне. Ля мястэчка Пасанауры Белая Арагві зьліваецца з Чорнай Арагві, якая цячэ па чорных лупняках, ад якіх вада мае цёмнае адценьне. Пасьля зьліцьця вада ў рацэ пэўны час утварае раўналежныя палосы — сьветлую і цёмную. Далей рака называецца проста Арагві. Ля селішча Жынвалі ў Арагві ўпадае Пшаўская Арагві, якая сьцякае з заходніх схілаў гары Вялікі Барбала і мае паўночную прытоку Хэўсурскую Арагві. Ля места Мцхэта — старажытнай сталіцы Грузіі — Ібэрыі — Арагві ўпадае ў Куру.
У 1974—1985 роках пасьля зьліцьця чатырох Арагві створанае Жынвальскае вадасховішча і ГЭС, якія забясьпечваюць вадой і электрычнасьцю грузінскую сталіцу. На заходнім беразе вадасховішча ўзвышаецца крэпасьць Анануры.
Сілкаваньне ракі зьмяшанае, але пераважна ледавіковае. Па Арагвійскай даліне праходзіць Ваенна-Грузінская дарога.
Remove ads
Легенда
Жылі высока ў горах дзьве сястры — бляндынка і брунэтка. Яны любілі адна адну, і абедзьве пакахалі аднаго юнака. Той ажаніўся зь бляндынкай. Брунэтка не стрывала тугі — кінулася ў прорву, і ў цясьніне нарадзілася рака з чорнай, як ейныя косы, вадой — Чорная Арагві. Даведаўшыся пра сьмерць любімай сястры, кінулася ў прорву і бляндынка — нарадзілася ў цясьніне рака зь белай, як ейныя валасы, вадой — Белая Арагві. Даведаўся пра сьмерць маладой жонкі хлопец і таксама кінуўся ў прадоньне — нарадзілася ў цясьніне рака Пшаўская Арагві.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads