Арандасьпіс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арандасьпіс (Arandaspis) — вымерлы род бяссківічных рыбападобных, які існаваў цягам арэніскага веку ардовікскага пэрыяду. Назва роду перакладаецца як "шчыт з Аранды".[1] Зьяўляецца найстарэйшым зь вядомых навуцы хрыбетных і першым зь бяссківічных са знойдзеным поўным шкілетам.[2]
Remove ads
Адкрыцьцё
У 1959 року побач зь мястэчкам Эліс-Спрынгс у Аўстраліі сярод пясчаных адкладаў старажытнага неглыбокага мора былі выяўленыя галаўны шчыт ды пласьціны прадстаўніка гетэрастракаў, даўжыня якога дасягала 12-14 сантымэтраў. Знаходка была нарачоная арандасьпісам у гонар мясцовага племяні абарыгенаў аранда. У далейшым у Аўстраліі было назьбірана чатыры калекцыі рэштак гэтага рыбападобнага.[3]
Марфалёгія
Цела арандасьпісаў было выцягнутым ды цяжкім. Меўся толькі адзін плаўнік у хваставой частцы цела. Імаверна, арандасьпіс ня быў здольны да добрага плаваньня і перамяшчаўся ў вадзе пры дапамозе хвалістых рухаў цела з боку на бок, рыхтых сучасныя апалонікі.[4] Арандасьпіс валодаў двума танкакосьцевымі своеасаблівымі шчытамі даўжыней 5-6 сантымэтраў. Дольны зь іх быў значна мацнейшым за горны. Гэта выконвала апорныя ды абарончыя функцыі, але разам з тым галава не была абароненай нічым.
Remove ads
Біялёгія
Арандасьпіс харчаваўся больш дробнымі арганізмамі. Ягоны рот быў скіраваны ўдол, таму існуе меркаваньне, што ён вёў калядонны лад жыцьця й гэткім чынам зьбіраў дэтрыт. Не зважаючы на прыналежнасьць да бяссківічных, уважаецца, што арандасьпіс мог валодаць, падобна іншым гетэрастракам, парай адмысловых пласьцінаў, якімі ён мог рушыць як вуснамі, падбіраючы арганічныя рэшткі з дна.
- Рэканструяваны выгляд
- Скамянелыя рэшткі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads