Аўстралія
краіна ў Акіяніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аўстралі́йскі Зьвяз (па-ангельску: Commonwealth of Australia), Аўстра́лія (па-ангельску: Australia, ад лац. austrālis — «паўднёвы») — дзяржава ў Паўднёвым паўшар’і, чалец Садружнасьці нацыяў. Сталіцай дзяржавы зьяўляецца горад Канбэра. Разьмешчана на мацерыку Аўстралія, высьпе Тасманія і некалькіх іншых выспах Індыйскага і Ціхага акіянаў. Шостая паводле плошчы дзяржава сьвету, адзіная дзяржава, якая займае цэлы мацярык. На поўнач ад Аўстралійскага Саюзу разьмешчаныя Ўсходні Тымор, Інданэзія і Папуа-Новая Гвінэя, да паўночнага ўсходу — Вануату, Новая Каледонія і Саламонавы выспы, на паўднёвы ўсход — Новая Зэляндыя. Найкарацейшую адлегласьць паміж галоўнай выспай Папуа-Новай Гвінэяй і матэрыковай часткай Аўстралійскага Саюзу складае ўсяго 145 км, а адлегласьць ад аўстралійскай выспы Боігу да Папуа-Новай Гвінэі — усяго 5 кілямэтраў.
Remove ads
Назва
Назва «Аўстралія» паходзіць ад назвы «Terra Australis», якую ўжывалі эўрапейцы да XVIII стагодзьдзя. Гэты лацінскі выраз азначае: terra — «зямля», australis — «паўднёвая».
Гісторыя
Паводле ацэнак засяленьне аўстралійскага кантэненту чалавекам пачалося каля 65 тысячаў да 70 тысячаў гадоў назад[2], празь міграцыю людзей з Паўднёва-Ўсходняй Азіі[3]. Гэтыя першыя жыхары былі продкамі сучасных карэнных аўстралійцаў[4]. Тубыльная аўстралійская культура зьяўляецца адной з самых старажытных цывілізацыяў на Зямлі[5].
Да часу перасяленьня эўрапейцаў большасьць карэнных аўстралійцаў зьяўляліся паляўнічымі і зьбіральнікамі са складанай эканомікай і структурай грамадзтва[2]. Культура тубыльцаў была вуснай, а духоўныя каштоўнасьці грунтаваліся на павазе да зямлі і веры ў час сноў[6]. Тубыльцы астравоў праліву Торэса, якія этнічна зьяўляюцца мэланэзійцамі, існавалі за кошт разьвіцьця сэзоннага садаводзтва і рыбнага промыслу[7]. Паўночныя берагі Аўстраліі спарадычна наведвалі маракі макасарцы з поўдня вострава Сулавэсі[8].

Для эўрапейцаў першапачаткова Аўстралію адкрылі партугальцы, якія ў гэтыя гады будавалі свае гандлёвыя базы ў Індыі, Паўднёвай Азіі і Кітаі. Аўстралія іх не зацікавіла, таму што была незаселеная, і мела неспрыяльныя для эўрапейцаў кліматычныя ўмовы. Першым жа датаваным зьяўленьнем эўрапейцаў на аўстралійскім мацерыку ў 1606 годзе ёсьць прыбыцьцё нідэрляндцаў[9]. Першым карабелем і экіпажам, які падыйшоў да берагу зьяўляецца карабель «Дэйфкен» на чале з капітанам Вілемам Янсзоонам[10]. Ён падыйшоў да берага да паўвострава Кейп-Ёрк на пачатку 1606 году, і высадзіўся 26 лютага на рацэ Пэнэфатэр недалёка ад сучаснага гораду Ўэйпа. Нідэрляндцы дасьледвалі ўсё заходняе і паўночнае ўзьбярэжжы і назвалі кантынэнт «Новай Галяндыяй», але не зрабілі спробы стварыць нейкія паселішчы. Ўільям Дампір, ангельскі дасьледчык, высадзіўся на паўночна-заходнім узьбярэжжы Новай Галяндыі ў 1688 годзе і зноўку ў 1699 годзе на зваротным шляху[11]. У 1770 годзе Джэймз Кук зьдзейсьніў падарожжа ўздоўж усходняга ўзьбярэжжа, пазначыўшы яго на мапе, і назваўшы яго Новым Паўднёвым Ўэйлзам. Гэтая тэрыторыя была аб’яўленая ім валоданьнямі Вялікабрытаніі[12].
З прычыны страты сваіх амэрыканскіх калёніяў у 1783 годзе брытанскі ўрад накіраваў Першы флёт пад камандаваньнем капітана Артура Філіпа, каб заснаваць новую калёнію ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе. У 1787 годзе на кантынэнт прыбылі першыя брытанскія караблі з арыштантамі з Ангельшчыны, Шатляндыі і Ўэйлзу, большасьць зь іх у выніку заставаліся ў Аўстраліі. Першае паселішча пад назовам Порт-Джэксан было створанае ў Сыднэйскай бухце, а 26 студзеня 1788 году, дзень афіцыйнага ўзьняцьця сьцягу над горадам лічыцца нацыянальным сьвятам Аўстраліі[13][14]. Брытанскае паселішча было заснаванае і на востраве Тасманія ў 1803 годзе, яно стала асобнай калёніяй у 1825 годзе. Вялікабрытанія афіцыйна зацьвердзіла свой сувэрэнітэт над заходняй часткай Заходняй Аўстраліі ў 1828 годзе. Асобныя калёніі былі ўтвораныя з частак Новага Паўднёвага Ўэйлзу, як то Паўднёвая Аўстралія ў 1836 годзе, Вікторыя ў 1851 годзе, і Кўінзлэнд ў 1859 годзе. Рэгіён Паўночная тэрыторыя была заснаваная ў 1911 годзе, як асобная частка вылучаная з Паўднёвай Аўстраліі. Паўднёвая Аўстралія была заснавана як «вольная правінцыя», то бок сюды не высылаліся прысуджанья да зьняволеньня з мэтраполіі. Вікторыя і Заходняя Аўстралія таксама першапачаткова былі «вольнымі правінцыямі», аднак пазьней прымал нявольнікаў[15]. Зь цягам часу празь ціск збоку пасяленцаў высылка зьняволеных была забаронена, а апошні такі карабель з арыштантамі прыбыў да кантынэнту ў 1848 годзе[16].
Карэннае насельніцтва, паводле ацэнак, складала ад 750 тысячаў да 1 млн чалавек у 1788 годзе[17], зьнізіўшыся за часам перасяленьня эўрапейцаў, галоўным чынам, празь інфэкцыйныя захворваньні[18]. Іншыя загінулі ў выніку канфліктаў з пасяленцамі[19]. Палітыка ангельскага ўраду, скіраваная на асыміляцыю тубыльцаў, пачынаючы з «Акту аб абароне тубыльцаў» 1869 году, прывяла да разбурэньня сацыяльных сувязяў унутры грамадзтва карэнных жыхароў і, магчыма, спрыяла зьніжэньню колькасьці карэннага насельніцтва[20].
Унутраныя вобласьці кантынэнта заставаліся недасьледаваныя да пачатку ХІХ стагодзьдзя. Большасьць дасьледчыкаў, якія кіраваліся ў глыб аўстралійскіх пустэльняў, не вярталіся. Нават у нашы дні гэта застаецца адным з самых складаных месцаў на Зямлі.
Remove ads
Палітыка
Аўстралія зьяўляецца ўдзельнікам Брытанскай Садружнасьці Нацыяў, захоўвае ў дзяржаўных дакумэнтах назву дамініён. Палітычная будова краіны фармальна фэдэрацыйная канстытуцыйная манархія, зь дзьвюхпалатным парлямэнтам. Канстытуцыя краіны была прынятая ў 1900 годзе, згодна зь ёй кіраўніком дзяржавы зьяўляецца кароль Аўстраліі (цяпер Карл III), які ажыцьцяўляе сваю ўладу праз губэрнатара. Тытул караля Аўстраліі быў дадзены брытанскаму манарху ў 1971 годзе аўстралійскім парлямэнтам.
Практычна кіраўнікамі Аўстраліі зьяўляюцца губэрнатар і прэм’ер-міністар Аўстраліі. Заканадаўчая ўлада належыць дзьвюхпалатнаму парлямэнту, дэпутаты якога выбіраюцца на ўсеагульных выбарах: Сэнат на шасьцігадовы тэрмін, налічвае 76 сэнатараў (па 12 прадстаўнікоў ад кожнага штату і па два прадстаўнікі ад Паўночнай тэрыторыі і Аўстралійскай сталічнай акругі) і Палата Прадстаўнікоў з трохгадовым тэрмінам дзеяньня, якая налічвае 150 дэпутатаў, якія выбіраюцца прапарцыянальна колькасьці насельніцтва.
Выканаўчая ўлада належыць ураду, які фармальна кіруецца губэрнатарам, але фактычна падпарадкоўваецца прэм’ер-міністру. Прэм’ер-міністар назначаецца ад імя каралевы губэрнатарам.
Права выбаршчыка маюць усе грамадзяне, пачынаючы з 18 гадоў. Галасаваць павінны ўсе грамадзяне, штраф за ня ўдзел у выбарах складае 50 аўстралійскіх даляраў.
Судовая ўлада ў краіне належыць Вышэйшаму Фэдэральнаму Суду (гаспадарчыя справы) і Аўстралійскі Нацыянальны Суд.
Кожны аўстралійскі штат мае сваю канстытуцыю, дзьвюхпалатны парлямэнт (за выключэньнем Куінслэнду, дзе існуе аднапалатны парлямэнт) і ўрад, на чале якога стаіць губэрнатар, які па прапанове аўстралійскага парлямэнту назначаецца брытанскім манархам. Штаты дзеляцца на графствы, акругі і гарады.
Геаграфія
Аўстралія гэта шостая па велічыні краіна ў сьвеце. Самая высокая шчыльнасьць насельніцтва знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Аўстралійскі кантынэнт зьяўляецца самым плоскім з астатніх, зь сярэдняй вышынёй 330,9 м над узроўнем мора.
Плошча Аўстраліі складае 7 741 220 км²[21]. Паўночнае і ўсходняе ўзьбярэжжа Аўстраліі выходзіць у Арафурскае, Каралавае, Тасманава, і Тыморскае моры; заходняе і паўднёвае ў Індыйскі акіян. Недалёка ад Аўстраліі знаходзяцца вялікія выспы: Новая Гвінэя і Тасманія. Уздоўж паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа Аўстраліі цягнецца самы вялікі ў сьвеце каралавы рыф — Вялікі бар’ерны рыф.
Аўстралія выцягнутая з захаду на ўсход на 4000 км, а з поўначы на поўдзень на 3128 км. Даўжыня берагавой лініі складае 34 218 км.
Большую частку паверхні краіны займаюць пустэльні і паўпустэльні. Самымі вялікімі пустэльнямі зьяўляюцца Вялікая Пяшчаная пустэльня, Вялікая пустэльня Вікторыя. Іншыя пустэльні — Пустыня Сымпсана, Тырары. На ўсходзе ад пустэльні Вікторыя знаходзіцца паўпустэльня Вялікі Артэзіянскі Басэйн. На ўсходзе мацерыка знаходзяцца невысокія горы Вялікі Водападзельны хрыбет з самым высокім пунткам — гарой Касьцюшка (2228 м). Найніжэйшы пункт Аўстраліі — возера Эйр (15 мэтраў ніжэй за ўзровень мора).
Remove ads
Адміністрацыйны падзел
Аўстралія складаецца з шасьці штатаў і двух мацерыковых тэрыторыяў:
- Тэрыторыя фэдэральнай сталіцы (мацерыковая тэрыторыя)
- Новы Паўднёвы Ўэйлз
- Вікторыя
- Кўінзлэнд
- Паўднёвая Аўстралія
- Заходняя Аўстралія
- Тасманія
- Паўночная тэрыторыя (мацерыковая тэрыторыя)
Эканоміка
Грашовая адзінка — аўстралійскі даляр (1 аўстр. дал. = 0,75 дал. ЗША.)
Аўстралія — высокаразьвітая індустрыяльна-аграрная краіна. Эканамічнае разьвіцьцё характарызуецца стабільнасьцю і ўстойлівасьцю. Сукупны ўнутраны прадукт складае каля 1925 млрд аўстр. дал. (2020, ацэнка Міжнароднага валютнага фонду), узровень інфляцыі — каля 6,59%, беспрацоўе — каля 3,7% (2022 год)[21]. Уліковая стаўка — каля 6%.
Ключавая роля ў эканоміцы належыць перапрацоўчай, горназдабыўной і сельскагаспадарчай галінам, у значнай ступені арыентаваным на зьнешнія рынкі. Галоўныя галіны перапрацоўчай прамысловасьці: машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, харчовая, хімічная і нафтаперапрацоўчая, чорная і каляровая мэталюргія, выдавецка-паліграфічная. Горназдабыўная прамысловасьць абапіраецца на запасы разнастайных карысных выкапняў і мае вядучую ролю ў фармаваньні экспарту краіны: вугаль, прыродны газ, уранавыя, жалезныя, полімэталічныя руды, баксыты, сьвінец, медзь, каштоўныя мэталы, дыямэнты і інш. У сельскай гаспадарцы вядучае месца займае жывёлагадоўля. Аўстралія — найбуйнейшы ў сьвеце вытворца і пастаўшчык высакаякаснай поўсьці, а таксама адзін з асноўных экспарцёраў мясамалочных прадуктаў, пшаніцы, цукру. Значная частка аўстралійскага экспарту прыходзіцца на прадукцыю аграрнага сэктара і здабываючай прамысловасьці. У імпарце пераважаюць машыны, абсталяваньне і транспартныя сродкі, тавары шырокага спажываньня, хімічныя тавары, мэдыкамэнты.
Аб’ём замежных інвэстыцый у краіне — каля 980 мільярдаў аўстралійскіх даляраў. Замежны капітал у асноўным засяроджаны ў паслугах і нерухомасьці, прамысловай вытворчасьці і якая здабывае прамысловасьці.
Remove ads
Культура
Нацыянальнае сьвята — Дзень Аўстраліі (26 студзеня). У гэты дзень у 1788 г. было заснавана першае паселішча эўрапейцаў.
У краіне абавязковая адукацыю для дзяцей ад 6 да 15 гадоў. Дзейнічаюць 39 унівэрсытэтаў, 35 каледжаў, а таксама 4 інстытуты. Агульная колькасьць студэнтаў ВНУ — звыш 700 тыс.чал. (зь іх замежных студэнтаў — 174 тыс. чал.).
Шырока разьвітыя сродкі масавай інфармацыі. Аўстралія займае адно зь вядучых месцаў у сьвеце па колькасьці пэрыядычных выданьняў на душу насельніцтва.
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва краіны налічвае каля 26,8 млн чалавек (ацэнка 2024)[21].
Самымі вялікімі гарадамі Аўстраліі зьяўляюцца:
- Мэльбурн — 5 235 000 жыхароў,
- Сыднэй — 5 121 000 жыхароў,
- Брысбэйн — 250 500 жыхароў,
- Пэрт — 2 118 000 жыхароў,
- Адэлаіда — 1 367 000 жыхары,
- Голд-Кост — 554 638 жыхароў,
- Ньюкасл — 512 000 жыхароў,
- Канбэра — 472 000 жыхароў.
Прыкладна 63,8% насельніцтва Аўстраліі зьяўляюцца хрысьціянамі; 2,4% — будысты; 3,2% — мусульмане; 2,7% — індусы; 38,4% — атэісты[21]. Сярод хрысьціянаў самай вялікай групай зьяўляюцца каталікі (20%) і англікане (9,8%).
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads