Аранжарэя
агароджаная мясьціна для вырошчваньня расьлінаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аранжарэ́я — пабудова для вырошчваньня расьлінаў, штучная экасыстэма. Аранжарэі будуюцца са шкла або пластыку. Унутры іх інфрачырвонае выпраменьваньне ад сонца падагравае расьліны і глебу. Паветра, нагрэтае ад унутранай паверхні, утрымліваецца ўнутры канструкцыі дахам і сьценкамі.

Шкло, зь якога складаюцца сьценкі аранжарэі, мае ролю выбарачна перадавальнага асяродзьдзя для розных спэктральных частотаў, яго дзеяньне складаецца ва ўлоўліваньні энэргіі ўнутры аранжарэі, пры дапамозе чаго награваюцца як расьліны, так і глеба. Гэта награвае паветра каля глебы, якое не падымаецца ўгару і не прасочваецца вонкі.
Аранжарэі часта выкарыстоўваюцца для вырошчваньня кветак, агародніны, садавіны і тытуню.
Чмялі — найлепшыя апыляльнікі для большасьці аранжарэйных расьлінаў, хоць выкарыстоўваюцца і іншыя віды насякомых — напрыклад, пчолы, а таксама штучнае апыленьне.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Батанічны сад
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads