Садавіна

ядомая ў сырым выглядзе ежа From Wikipedia, the free encyclopedia

Садавіна
Remove ads

Садавіна́ (фрукт, па-лацінску: fructus — плод) — сакавіты, звычайна ядомы, плод дрэва або хмызьняку.

Хуткія факты Падкляса ад, Частка ад ...
Thumb
Садавіна
Thumb
Садавіна на рынку ў Барсэлёне

Разнавіднасьцю садавіны зьяўляюцца таксама некаторыя ягады. «Садавінай» звычайна завуць любы плод, які складаецца зь мякаці і насеньня і што ўтварыўся з завязі кветкі. Гародніна жа — гэта плады травяністых расьлін, мелых мяккія, непакрытыя драўнянай карой сьцеблы.

Па меркаваньні батанікаў, увесь плод, утрымоўвальны насеньне, — садавіна. Іх можна падзяліць на тры віды:

  • Плод з сакавітай мякаці з насеньнем (памяранцы, дыні, ягады, яблыкі)
  • Плод з сакавітай мякаці з адной буйнай цэнтральнай костачкай (чарэшня, сьліва, пэрсікі)
  • Сухі плод (арэхі, бабы, гарох)

Садавіна зьяўляецца важным складнікам ежы чалавека і шматлікіх жывёл.

Remove ads

Беларусь

У 2023 годзе на прысядзібных дзялянках у Беларусі, на якіх вялі на натуральную гаспадарку, вырасьцілі 70 % садавіны[1].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads