Аргінін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аргінін (1-аміна-4-гуанідынавалерыянавая кісьля) — аліфатычная асноўная α-амінакісьля. Аптычна актыўная, існуе ў выглядзе L-і D-ізамэраў. L-аргінін уваходзіць у склад пэптыдаў і бялкоў, асабліва высока ўтрыманьне аргініна ў асноўных бялках — гістонах і пратамінах (да 85%). Аргінін клясыфікуецца як паўнезаменная або ўмоўна незаменная амінакісьля для чалавека, у залежнасьці ад стадыі разьвіцьця і стану здароўя гэтага чалавека[3]. Неданошаныя дзеці ня ў стане сынтэзаваць або ствараць аргінін у арганізьме, таму гэтую амінакісьлю неабходна ўлучаць у пажыўны рацыён[4]. Большасьці здаровых людзей ня трэба дадаваць аргінін, таму што ён зьяўляецца кампанэнтам усіх бялковых прадуктаў[5] і можа сынтэзавацца ў арганізме з глютаміну праз цытрулін[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads