Ардатаўскі раён (Мардовія)

раён у Расеі (Мардовія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ардатаўскі раён (Мардовія)
Remove ads

Арда́таўскі раён (па-расейску: Ардатовский район, па-эрзянску: Орданьбуе, па-макшанску: Ардатовань аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Мардовіі ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтарам зьяўляецца горад Ардатаў.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Ардатаўскі раён мяжуе з Ацяшаўскім, Ічалкаўскім і Бальшаігнатаўскім раёнамі, а таксама з Чувашыяй, Ніжэгародзкай і Ўльянаўскай абласьцямі. Плошча раёну складае 1192,61 км².

Гісторыя

Ардатаўскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 году ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Горкаўскае вобласьці. У 1934 годзе ўвайшоў у склад навастворанай Мардоўскай АССР.

Дэмаграфія

У гарадзкіх умовах, як то горад Ардатаў і працоўны пасёлак Тургенева, пражываюць 52,75% насельніцтва раёну. Эрзя фармуюць 57,85% агульнага насельніцтва раёну, другой нацыянальнай групай ёсьць расейцы, якія складаюць 41,34%.

Эканоміка

Раён, пераважна, аграрны, і таму не валодае разьвітой прамысловасьцю. На тэрыторыі раёну ў працоўным пасёлку Тургенева разьмешчанае найстарэйшае сьвятлотэхнічнае прадпрыемства Мардовіі — Ардатаўскі сьвятлотэхнічны завод.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads