Аржаніца
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аржа́ніца — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Бярозаўкі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 130 км². Выдатак вады ў вусьці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3‰.
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Каралеўшчына, цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў. Упадае ў Бярозаўку (левы прыток Дзісны) каля вёскі Русакі.
Даліна трапэцападобная, шырыня ад вытоку да возера Чачалёўскае, празь якое працякае Аржаніца, 0,4—1 км, ніжэй 2—2,5 км. Рэчышча ў верхняй і сярэдняй плыні на працягу 18,8 км каналізаванае, на непарушанай дзялянцы ягоная шырыня 12—16 м[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads