Бярозаўка (прыток Дзісны)

рака ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці, прыток Дзісны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бяро́заўка, Бярэ́жвіца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 721 км². Выдатак вады ў вусьці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

На рацэ стаіць места Глыбокае.

Remove ads

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца з возера Падлужнага, цячэ празь места Глыбокае, у межах Сьвянцянскіх градаў, далей Полацкай нізінай. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй за мястэчка Шаркоўшчыну.

Даліна да ўтоку Маргвы трапэцападобная, на астатнім працягу вузкая, шырынёй 0,5—3 км. Абалона пераважна двухбаковая, шырынёй 50 м — 0,5 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 км у верхняй плыні і 1,5 км каля вёскі Юльянова Глыбоцкага раёну; на астатнім працягу зьвілістае, шырыня яго 14—16 м у вярхоўі і 20—30 м у ніжняй плыні[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads