Аркадзь Дзенісевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аркадзь Мікалаевіч Дзенісевіч (нар.1940, в. Вашчынічы, цяпер у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці) — беларускі мастак, мастацтвазнаўца, пэдагог, паэт.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Жыцьцяпіс

У 50-гадовым узросьце паступіў на факультэт мастацтвазнаўства[1], атрымаў вышэйшую адукацыю[2].

Выкладаў гісторыю сусьветнай культуры ў Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Пушкіна. З 1991 — пэдагог Берасьцейскай дзіцячай мастацкай школы.

Жыве ў Берасьці.

Творчасьць

Пісаць вершы пачаў яшчэ ў школе. Выдаў зборнік «Скарбніца жыцця».

У 1959 намаляваў першую карціну «Паляваньне на львоў» (копія твору невядомага мастака). Першыя аўтарскія працы зьявіліся ў сярэдзіне 1960-х[3]. У творчасьці пераважае тэма старажытнае архітэктуры: храмы, замкі, архітэктурныя відарысы. Радзіме прысьвечаныя творы «Пружанская вясна», «Ясельда», «Палескі край»[1]. Адбыліся чатыры пэрсанальныя выставы.

Займаўся аздабленьнем інтэр’ераў будынку Берасьцейскага аблвыканкаму, абласное бібліятэкі, Янаўскай дзіцячай бібліятэкі, школьнага музэю ў вёсцы Махро Янаўскага раёну, Драгічынскага ваенна-гістарычнага музэю імя Ўдавікова, музэю «Безьдзескі фартушок»[3].

Дасьледуе творчасьць Напалеона Орды і Язэпа Крашэўскага. Выдаў кнігу «Тэндэнцыі класіцызму і рамантызму ў творах Напалеона Орды», манаграфію «Ю. І. Крашэўскі. Этнаграфія. Графіка. Жывапіс»[3][4].

Remove ads

Бібліяграфія

  • Тенденции классицизма и романтизма в архитектурном пейзаже Наполеона Орды / А.Н. Денисевич. — Брест: 2008. — 114 с. — ISBN 978-985-6814-66-5
  • Денисевич, А.Н. Ю.И. Крашевский. Этнография. Графика. Живопись / А.Н. Денисевич, А.А. Денисевич. — Брест: ОАО «Брестская типография», 2012. — 180 с.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads