Аркадзь Мігдал
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аркадзь Бэнэдыктавіч (Бяйнусавіч) Мігдал (11 сакавіка 1911, Ліда — 9 лютага 1991, Прынстан, ЗША) — савецкі фізык-тэарэтык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся на Беларусі. У Першую сусьветную вайну, чатырохгадовым, разам з бацькамі ўцёк ад немцаў у Пецярбург. Пасьля заканчэньня школы паступіў у Ленінградзкі ўнівэрсытэт (цяпер Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), адкуль яго выгналі ў 1931 за «непралетарскае паходжаньне». У 1933 быў арыштаваны, яго выпусьцілі празь семдзясят дзён.
У канцы 1930-х гг. будучы акадэмік заняўся разглядам праблемы ўзаемадзеяньня нэўтронаў з атамамі. У выніку ім быў разьвіты арыгінальны мэтад «устрэсваньня», які прынёс аўтару заслужаную вядомасьць.
У 1943-45 А. Б. Мігдал працаваў ў Інстытуце фізычных праблемаў АН СССР, з 1944 прафэсар Маскоўскага інжынэрна-фізычнага інстытуту. У 1945-71 у Інстытуце атамнай энэргіі, у 1947 быў апанэнтам на абароне кандыдацкай дысэртацыі А. Дз. Сахаравым. З 1971 працаваў у Інстытуце тэарытычнай фізыкі АН СССР.
Чалец-карэспандэнт АН СССР (1953), акадэмік АН СССР (1966).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
Remove ads
У навуцы
А. Б. Мігдал — заснавальнік новых кірункаў у ядзернай фізыцы і фізыцы мэталаў. Разьвіў тэорыю дыпольнага і квадрапольнага выпраменьваньня ядраў і тэорыю іянізацыі атамаў пры ядзерных рэакцыях. Распрацаваў тэорыю шырокіх ліўняў. Разгледзеў уплыў шматкратнага расьсейваньня на тармазное выпраменьваньне і разьвіў мэтад рашэньня квантавай задачы многіх целаў. Дастасаваў тэорыю звышправоднасьці да пытаньняў будовы ядраў і вылічыў моманты інэрцыі цотных і няцотных ядраў. Разьвіў колькасную тэорыю ядра, заснаваную на прымяненьні мэтада квантавай тэорыі поля. Дасьледаваў праблему палярызацыі і вакуўму ў моцных магнітных палях.
У навуковы ўжытак увайшлі такія азначэньні, як асаблівасьць Мігдала-Кона, скачок Мігдала, канстанта Мігдала.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads