Аркадыюш Пырка

польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арка́дыюш Пы́рка (па-польску: Arkadiusz Pyrka; нар. 20 верасьня 2002 году) — польскі футбаліст, правы абаронца клюбу «Санкт-Паўлі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец шэрагу клюбаў з Радама, адкуль паходзіць футбаліст. У 2017 годзе прыяднаўся да моладзевай каманды «Зьнічу», у складзе якога дэбютаваў у розыгрышы Другой лігі. Першы матч прыпаў на выяздное супрацьстаяньне з рэшаўскай «Рэсовіяй». Гулец зьявіўся на пляцоўку напрыканцы сустрэчы. У другім сваім сэзоне пачаў часьцей зьяўляцца на полі. 17 лістапада 2019 году адзначыўся першым голам у кар’еры, улучыўшы мяч у браму катавіцкага ГКС. У выніку гол абаронцы стаў пераможным. Сэзон 2020—2021 гадоў ужо абараняў колеры клюбу «Пяст» з Экстраклясы. Гулец склаў працоўную дамову з клюбам да 2023 году[3]. Першыя два сэзоны выкарыстоўваўся пераважна як гулец ратацыі, але з 2022 году стаў адным з ключавых футбалістаў каманды. У траўні 2025 году стала вядома, што абаронца ўзмоцніць шыхты «Санкт-Паўлі».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads