Санкт-Паўлі Гамбург

нямецкі футбольны клюб з Гамбургу From Wikipedia, the free encyclopedia

Санкт-Паўлі Гамбург
Remove ads

«Санкт-Паўлі» (па-нямецку: St. Pauli) — нямецкі футбольны клюб з гораду Гамбургу. Заснаваны ў 1910 годзе. Нягледзячы на тое, што ў клюбу пакуль вельмі сьціплыя дасягненьні, разьмяшчае шматлікай фанацкай падтрымкай — пераважна левых палітычных поглядаў, як на радзіме, так і ва ўсім сьвеце. Футбольны клюб уваходзіць у склад аднайменнага спортклюбу. Апроч футбольнай каманды, у складзе клюбу ёсьць сэкцыі: рэгбі, боўлінгу, боксу, вэляспорту, настольнага тэнісу, амэрыканскага футболу, шахмат і іншых. Такім чынам, спартовае грамадзтва налічвае 8000 удзельнікаў.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны 15 траўня 1910 году, аднак сапраўды самастойнай каманда стала ў 1924 годзе, калі адкалолася ад спартовага таварыства «Hamburg-St. Pauli Turnverein 1862» («Гімнастычнае таварыства Гамбург-Санкт-Паўлі 1862»). Непасрэдна да 1945 году «Піраты» ўяўлялі «каманду-ліфт», якая са зьменным посьпехам выступала, то ў першай, то ў другой лігах. Чыньнікам такой нестабільнасьці была адсутнасьць трэнэра. Першыя два сэзоны пасьля канчатка вайны (1945—1946 і 1946—1947) клюб правёў у Гарадзкой лізе Гамбургу. Наступныя 16 сэзонаў — па 1963 год выступалі ў дывізіёне «Обэрліга Норд». З 1963 па 1974 год — у Рэгіянальлізе Норд, з 1974 па 1977 год — у новаўтворанай Другой Бундэсьлізе Норд. У сэзоне 1977—1978 гадоў каманда выйшла ў Першую Бундэсьлігу, але заняла 18 месца, і зноў панізілася ў клясе. Пасьля дэбютнага сэзону, каманда яшчэ 6 разоў выступала ў эліце, самы працяглы пэрыяд — з 1988 па 1991 год. Самае «важкае» дасягненьне — 10 месца ў сэзоне 1988—1989 гадоў.

У пачатку 1990-х гадоў нямецкія СМІ выбудавалі культавае аблічча клюбу, засяродзіўшыся на панк-частцы заўзятараў. Да гэтага часу СМІ таксама пачалі ўкараняць такія мянушкі, як то «Піраты лігі» ды «Дом радасьці». Сам клюб усьвядоміў патэнцыял і ў верасьні 1999 году набыў правы на графіку Стэфа Браўна з чэрапам і скрыжаванымі косткамі, зрабіўшы яе адным зь лягатыпаў клюбу[2][3].

У 2006 годзе Санкт-Паўлі ў Кубку Нямеччыны дашлі да паўфіналу. У тым розыгрышы каманда выбіла на сваім шляху каманды Бундэсьлігі «Гэрту» і «Вэрдэр». Прасоўваньне ў паўфінал дало клюбу блізу 1 мільёна эўра ў выглядзе выплатаў з тэлевізійных трансьляцыяў і спонсарскіх грошай, што значна выратавала клюб ад фінансавага краху. У 2007 годзе вярнуліся ў другі дывізіён, дзе правялі два сэзоны, і, па выніках сэзону 2009—2010 гадоў ізноў забясьпечылі сабе пуцёўку ў эліту нямецкага футболу. 16 лютага 2011 году ўпершыню з 1977 году, «Санкт-Паўлі» выгуляў сваіх галоўных супернікаў з «Гамбургу», дзякуючы голу Джэральда Азамоа. Аднак каманда скончыла сэзон на апошнім месцы, што прывяло да страты месца ў эліце. З таго часу клюб заставаўся ў 2-й Бундэсьлізе, заняўшы чацьверты радок у сэзоне 2011—2012 гадоў, але ў наступныя гады вынікі пагоршыліся. Тым ня менш, паводле вынікаў сэзону 2023—2024 гадоў гамбурскі клюб вярнуўся ў Бундэсьлігу[4].

Remove ads

Склад

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads