Аркуш

старонка-неадназначнасьць у Вікімэдыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Аркуш
Remove ads

А́ркуш (па-польску: arkusz ад па-лацінску: arcus — дуга) — кавалак якога-небудзь тонкага і плоскага матэрыялу (паперы, фанэры, картону і г. д..) пэўнай формы і памеру.

Thumb
Аркуш паперы.

У выдавецкай справе і паліграфіі — вымяральная адзінка.

Адрозьніваюць:

Папяровы аркуш
адзінка разьліку колькасьці паперы, неабходнай для выданьня твору.
Аўтарскі аркуш
адзінка вымярэньня аб’ёму твора, роўная 40 тыс. друкарскіх знакаў (літар, знакаў прыпынку, лічбаў і ўсіх прабелаў).
Улікова-выдавецкі аркуш
адзінка вымярэньня друкаванага выданьня, таксама роўная 40 тыс. знакаў. Уключае: а) аб’ём уласна твора ў аўтарскіх аркушах і б) аб’ём ўсяго іншага тэкставага і графічнага матэрыялу.
Друкаваны аркуш
адзінка вымярэньня аб’ёму (плошчы) выданьня. Роўная палове папяровага аркуша пры стандартных фарматах (у см) 60×84, 60×92, 70×92, 70×108, 84×108 і блізкіх да іх.
Аркуш ўмоўны
умоўная адзінка аб’ёму выданьня, роўная друкаванаму аркушу фарматам 60x90 см і прызначаная для разьліку і параўнаньня друкаванага аб’ёму выданьняў розных фарматаў.

Выраз друкарскіх аркушаў ва ўмоўных друкарскіх аркушах зьдзяйсьняецца па каэфіцыентам пераводу (Кпр), якія вызначаюць як суадносіны плошчы папяровага аркуша пэўнага фармату (Па) да плошчы ўмоўнага друкаванага аркуша.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • ISO 216 — міжнародны стандарт памераў аркушаў. Вызначае фармат А4 і іншыя.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads