Фанэра
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фанэ́ра — ліставы драўляны слаісты матэрыял, атрыманы склейваньнем трох і болей слаёў шпоны з узаемна пэрпэндыкулярным напрамкам валокнаў драўніны ў сумежных лістах. Фанэру вырабляюць зь бярозы, вольхі, буку, елкі, хвоі, ясеню й інш. Склейваньне выконваюць сынтэтычнымі (фэнолфармальдэгіднымі, карбаміднымі й інш.) і прыроднымі (альбумінавымі, казэінавымі і інш.) кляямі.
Фанэры ўласьцівыя вялікая мэханічная трываласьць, адносна невялікая шчыльнасьць, значная меншая ў параўнаньні з драўнінай анізатропнасьць, магчымасьць вытворчасьці лістоў вялікай плошчы й памераў.
Выдзяляюцца паводле ўласьцівасьцяў:
- бакелітавая (водаўстойлівая),
- дэкаратыўная,
- прафіляваная,
- вогнеўстойлівая,
- арміраваная
і інш.
Remove ads
Выкарыстаньне
Фанэра выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, вытворчасьці мэблі, авія- і суднабудаўніцтве, радыёэлектроніцы, вытворчасьці тары й інш.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 316—317. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16)
Вонкавыя спасылкі
Фанэра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads