Арон Юдэльсон

жыдоўскі паэт, публіцыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Арон Юдэльсон
Remove ads

Арон Язэпавіч Юдэльсон (17 ліпеня 1907, Рыга — 29 кастрычніка 1937, Менск) — габрэйскі паэт і публіцыст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Жыцьцяпіс

Арон Язэпавіч Юдэльсон нарадзіўся ў Рызе ў настаўніцкай сям’і.

Пачаў публікавацца ў 1923 годзе ў нелегальным друку Латвіі. Да 1928 году жыў у Латгаліі (ўсходняй частцы сучаснай Латвіі), потым пераехаў у Беларусь.

З 1929 году выступаў у габрэйскім друку Беларусі. Лічыцца, што лепшыя свае творы стварыў у раньні латгальскі пэрыяд творчасьці, калі натуральныя пачуцьці яшчэ не былі дэфармаваныя клясавай ідэалёгіяй. Працаваў у рэдакцыі габрэйскай газэты «Акцябэр», на радыё. З 1935 году часта публікаваўся ў часопісе «Штэрн». Сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі з 1934 году. У 1935 годзе быў абраны сакратаром габрэйскай сэкцыі Саюза пісьменьнікаў.

11 верасьня 1937 году Арон Юдэльсон быў арыштаваны і 28 кастрычніка асуджаны да расстрэлу па абвінавачваньні ва ўдзеле ў «трацкісцкай арганізацыі і падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту» (арт. 70, 76 КК БССР). Расстраляны ў ноч 29-30 кастрычніка 1937 году.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads