1907
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1907 (MCMVII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў аўторак, і звычайны год юліянскага календара, які пачынаецца ў панядзелак; 1907-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 907-ы год II тысячагодзьдзя, 7-ы год XX стагодзьдзя і 8-ы год 1900-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1907 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 13 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Remove ads
Падзеі
- 25 траўня — У Вільні адбыўся зьезд беларускіх настаўнікаў, на якім быў створаны Беларускі настаўніцкі саюз
- 3 чэрвеня — расейскі цар распусьціў Думу і прызначыў новы недэмакратычны парадак выбараў
- 10 чэрвеня — францускія інжынэры браты Люм’ер вынайшлі спосаб рабіць каляровыя фатаздымкі
Нараджэньні
- 14 лютага — Алесь Звонак, беларускі паэт
- 23 лютага — Станіслаў Станкевіч, беларускі літаратуразнаўца, буйны грамадзкі дзяяч у Заходняй Беларусі й на эміграцыі
- 3 красавіка — Язэп Урбановіч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне
- 14 траўня — Язэп Жыновіч, музыка-цымбаліст, дырыгент, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР і СССР, прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР
- 22 траўня — Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР
- 23 траўня — Уладзімер Мяжэвіч, беларускі пісьменьнік
- 1 чэрвеня — Ян Патачка, чэскі філёзаф і дысыдэнт, бацька чэскай беларусісткі Францішкі Сокалавай
- 24 чэрвеня — Ануфрый Андрушчанка, беларускі навуковец-географ, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ
- 6 ліпеня — Фрыда Кало, мэксыканская мастачка
- 17 верасьня — Сяргей Дзяргай, беларускі паэт і перакладчык
- 8 кастрычніка — Вінцэнты Данэк, польскі прафэсар, паляніст, пэдагог, гісторык літаратуры
- 5 лістапада — Міхал Вітушка, кіраўнік антысавецкай партызанкі ў Беларусі ў другой палове 1940-50-х гадах
- 14 лістапада — Астрыд Ліндгрэн, швэдзкая дзіцячая пісьменьніца
- 28 лістапада — Андрэй Павук, беларускі мастак
- 3 сьнежня — Рыгор Крушына, беларускі паэт
- 13 сьнежня — Мікалай Лапіцкі, сьвятар, настаяцель першай беларускай царквы на эміграцыі (Рэгенсбург)
- Антон Кецка, беларускі пратэстанцкі сьвятар
Remove ads
Сьмерці
- 15 лістапада — Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага
- 28 лістапада — Станіслаў Высьпянскі, польскі паэт, драматург, жывапісец
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads