Артур Бліс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Артур Бліс
Remove ads

Артур Эдўард Драманд Бліс (па-ангельску: Arthur Edward Drummond Bliss; 2 жніўня 1891 — 27 сакавіка 1975) — брытанскі кампазытар.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Каралеўскі каледж музыкі, вучань Чарлза Вільерза Стэнфарда. Падчас Першай сусьветнай вайны быў пяхотным афіцэрам. Па вяртаньні ў Англію Бліс хутка стаў прыкметнай фігурай у брытанскай музыцы дзякуючы шэрагу экстравагантных твораў: Канцэрту для тэнара, фартэпіяна і струнных (вакальная партыя бяз словаў), Каляровай сымфоніі (1922), заснаванай на ідэі аб наяўнасьці гукавых асацыяцыяў у кожнага колеру, і інш. У далейшым цяга Бліса да экспэрымэнтаў насіла больш умераны характар.

Найбольш вядомыя творы Бліса — опэра «Алімпійцы» (1949), тэлеопэра «Товія і анёл» (1960), балет «Шах і мат» (1937), сымфонія «Героі раніцы» (з чытальнікам і хорам, 1930), канцэрт для віялянчэлі з аркестрам.

У 1953 г. Бліс быў удастоены званьня Каралеўскага майстра музыкі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads