Артыстона

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Артыстона (па-старажытнапэрсыдзку: Artastūnā, па-элямску: Ir-taš-du-na, Ir-da-iš-du-na, па-старажытнагрэцку: Aρгνσгωη; каля 535 да н. э. — пасьля 506 да н. э.) — прадстаўніца дынастыі Ахемэнідаў, дачка Кіра II і, верагодна, Касанданы; жонка караля Дарыя І.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзілася ...

Разам са сваёй сястрой Атосай і пляменьніцай Парміс стала жонкай Дарыя І як задатак прызнаньня апошняга каралём Пэрсіі. Паколькі была яшчэ цнатлівай, можна меркаваць, што нарадзілася каля 535 да н. э. Паводле Герадота, была ўлюбёнай жонкай. Узгадваецца таксама ў пэрсэпольскіх таблічках, адкуль вядома, што была дастаткова незалежнай ад свайго мужа: уласнаручна выдавала загады па забесьпячэньні сваіх падначаленых у сваіх уласных мястэчках Міранду, Кукнака, Матанан.

Нарадзіла Дарыю прынамсі двух сыноў Арсама й Гобрыя ды дачку Артазостру.

Была жывая яшчэ ў 506 да н. э., калі атрымала ад Фарнака сто авечак.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads