Арцемій (Кішчанка)
беларускі праваслаўны герарх From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архіяпі́скап Арце́мій (у сьвеце Аляксандар Анатолевіч Кішчанка; 25 красавіка 1952, Менск — 22 красавіка 2023) — япіскап Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы, архіяпіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў сярэдню школу (1969), 3 курсы Беларускага інстытуту мэханізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі.
1973—1975 — служыў у савецкім войску.
У 1975—1976 роках быў паслухачым Пскова-Пячорскага манастыра.
У 1976 року паступіў у Ленінградзкую духоўную сэмінарыю.
8 кастрычніка 1978 року архіяпіскапам Выбарскім Кірылам (Гундзяевым) пастрыжаны ў чытальніка.
7 лютага 1982 року прызначаны псальмяром Усьпенскай царквы места Алонца Карэльскай АССР. 21 лютага рукапакладзены цэлібатам у дыякана і прызначаны ў Оланецкую Ўсьпенскую царкву.
28 верасьня 1982 року накіраваны ў распараджэньне мітрапаліта Менскага і Беларускага Філарэт (Вахрамееў)а, патрыяршага экзарха Заходняй Эўропы, дзеля праходжаньня царкоўна-прыходзкага служэньня.
24 сакавіка 1984 рукапакладзены ў ярэя і прызначаны на пасаду сьвятара менскага Аляксандра-Неўскага храму.
18 красавіка 1993 року ўзведзены ў сан протаярэя.
27 сьнежня 1995 року абраны япіскапам Гарадзенскім і Ваўкавыскім[1].
3 студзеня 1996 року ў Сьвята-Ўсьпенскім Жыровіцкім манастыры пастрыжаны ў манаства зь імем у гонар Арцемія, вялікамучаніка Антыяхійскага. 8 студзеня ўзьведзены ў сан архімандрыта.
4 лютага хіратанаваны ў япіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага.
У 1997—1998 — старшыня савету Цэнтру праваслаўнае асьветы ў імя вялебнай Эўфрасіньні Полацкай.
9 верасьня 2004 року атрымаў навуковую ступень кандыдата багаслоўя за дысэртацыю на тэму «Ўводзіны ў праваслаўнае багаслоўе».
У 2006 року паступіў у Хрысьціянскую багаслоўскую акадэмію ў Варшаве. У 2007 року атрымаў ступень магістра багаслоўя за дысэртацыю на тэму «Праблемы выкладаньня прадмету „Катэхізіс“ у краінах колішняга Савецкага Саюзу».
18 ліпеня 2012 року ўзьведзены ў сан архіяпіскапа[2].
21 лютага 2013 року ў Хрысьціянскай багаслоўскай акадэміі Варшавы абараніў дысэртацыю «Гісторыя Гарадзенскай праваслаўнай япархіі ў 1921—1939 рр.» з прысваеньнем навуковай ступені доктара багаслоўя[3].
У 2021 годзе сышоў з Гарадзенскай катэдры па стане здароўя. Памёр 22 красавіка 2023 у шпіталі.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн вялебнага Сергія Раданескага II ступені (29 сьнежня 1999)
- Ордэн сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені (25 красавіка 2002)
- Ордэн святой вялебнай Эўфрасіньні Полацкай (5 чэрвеня 2002)
- Ордэн сьвятога вялебнага Серафіма Сароўскага II ступені (4 лютага 2006)
- Ордэн сьвяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені (25 красавіка 2007)
- Ордэн сьвяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, II ступені (2012)[4][5]
- Ордэн «Алгыс» («Падзякаваньне») (2012)[6]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads