2023
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
2023 (MMXXIII) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў нядзелю; 2023-і год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 23-і год III тысячагодзьдзя і XXI стагодзьдзя і 4-ы год 2020-га дзесяцігодзьдзя.
Remove ads
Remove ads
Падзеі
- 1 студзеня — Харватыя стала 27-й удзельніцай Шэнгенскага пагадненьня.
- 14 студзеня — замена куны на эўра ў Харватыі.
- 7 красавіка — выйшаў 1-ы беларускамоўны альбом «Хачу дамоў» гурта «Дразды»
- 7 чэрвеня — адбыўся выбух на Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце
- 23—24 чэрвеня — мяцеж ПВК «Вагнэр» у Расеі
Нараджэньні
Сьмерці
Студзень
- 6 студзеня:
- Віктар Хурсік, беларускі журналіст, публіцыст, пісьменьнік, выдавец, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў
- Джанлюка Віяльлі, італьянскі футбаліст і трэнэр
- 7 студзеня — Рыгор Шацько, беларускі актор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
- 14 студзеня — Іна Чурыкава, савецкая й расейская акторка
- 15 студзеня — Вахтанг Кікабідзэ (84), савецкі й грузінскі актор і сьпявак[1]
- 18 студзеня:
- Леакадзія Шышэя, удзельніца беларускага пасьляваеннага супраціву, сябра падпольнай слонімскай арганізацыі «Чайка»
- Дзяніс Манастырскі, украінскі юрыст, палітык, міністар унутраных спраў Украіны
- 31 студзеня — Кадрыя Нурмамбэт, румынская сьпявачка, фальклярыст і правазнавец
Люты
- 27 лютага — Аляксей Дудараў, беларускі драматург
Сакавік
- 3 сакавіка — Кэндзабура Оэ, сучасны японскі пісьменьнік-гуманіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1994)
- 4 сакавіка — Канстантын Скуратовіч, беларускі журналіст, філёзаф і сацыёляг
- 20 сакавіка — Анатоль Казлоў, беларускі пісьменьнік
Красавік
- 5 красавіка — Павал Вераб'ёў, беларускі літаратар і журналіст
- 6 красавіка — Леанід Дударэнка, беларускі мастак
Травень
- 24 траўня — Ціна Тэрнэр, амэрыканская і швайцарская сьпявачка
Чэрвень
- 5 чэрвеня — Ліліта Озаліня, савецкая і латвійская акторка
Ліпень
- 4 ліпеня — Аляксей Аўраменка, міністар транспарту і камунікацый Беларусі
- 11 ліпеня — Алесь Пушкін, беларускі жывапісец-нонканфарміст, тэатральны мастак, пэрформэр, арт-куратар
- 11 ліпеня — Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік
Лістапад
- 16 лістапада — Кацярына Мясьнікова, беларуская мастачка
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads