Арцём Зімін
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Зімін (нар. 24 сакавіка 2003) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў займацца футболам у менскай школе «Трактару». Яшчэ юнаком трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2020 годзе выступаў за клюбны дубль. У лютым 2021 году перайшоў у «Іслач»[3], дзе стаў выступаць за дубль. З восені 2021 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 20 лістапада 2021 году ў матчы супраць «Менску» (0:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2022 годзе працягваў гуляць пераважна за дубль.
У красавіку 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам да канца 2024 году[4]. У лютым 2024 году скасаваў пагадненьне зь «Іслаччу»[5] і стаў гульцом віцебскага «Макслайну»[6]. У сярэдзіне сэзону зьмяніў Віцебск на «Маладэчна-2018», дзе быў гульцом ратацыі. У выніку ў лютым 2025 году пакінуў віцебскі клюб і пачаў трэнавацца зь «Белшынай»[7], зь якой крыху пазьней склаў працоўную дамову.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads