МЛ Віцебск

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

МЛ Віцебск
Remove ads

«Макслайн» — беларускі футбольны клюб зь Віцебску. Клюб гістарычна павязаны з рагачоўскім «Дняпром» і першы час таксама базаваўся ў Рагачове, аднак у 2023 годзе пераехаў на поўнач краіны.

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...
Remove ads

Гісторыя

Гісторыя клюбу цесна павязаная з рагачоўскім «Дняпром» і Андрэем Іваненкам, які доўгі час працаваў з рагачоўцамі. У пачатку 2021 году клюб перайшоў у прыватнае валоданьне Іваненкі, які запрасіў спонсараў і зьмяніў назву на «Макслайн» паводле назвы асноўнага спонсару каманды. Яшчэ больш узмацніўшы склад, рагачоўскі клюб у сэзоне 2021 году ўпэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсьці ў першую лігу.

У сэзоне 2022 году «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнэрам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў траўні ён пакінуў клюб, і ягонае месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клюб добра пачаў сэзон, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнэрам быў прызначаны дасьведчаны Юры Пунтус. Пад ягоным кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у найвышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забясьпечыла чацьвертае месца і стыкавыя матчы за месца ў найвышэйшай лізе супраць койданаўскага «Арсеналу», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.

Аднак, 28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ клюбу было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб зьяўляецца сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[2]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[3]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[4].

У студзені 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў клюбу было пастаноўлена, што «Макслайн» у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[5], якім стаў Віцебск. Каманда пасьпела добра ўзмацніцца перад пачаткам сэзону. Галоўным трэнэрам быў прызначаны Глеб Кулебін, аднак ужо ў траўні 2023 году пасьля шэрагу няўдачаў ён быў звольнены, і неўзабаве «Макслайн» зноў ачоліў Юры Пунтус. У ліпені 2023 году «Макслайн» пакінуў Андрэй Іваненка[6]. Клюб яшчэ спрабаваў змагацца за месца ў Найвышэйшай лізе, але ня здолеў вытрымаць канкурэнцыі з боку магілёўскага «Дняпра» і «Віцебску», у выніку скончыў сэзон на 5-м месцы пры 17 удзельніках.

Remove ads

Склад

Актуальны на 2 жніўня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Статыстыка

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Галоўныя трэнэры

  • Уладзімер Сіманенка (да 2016 году)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads