Арцём Макаўчык
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Арцём Віталевіч Мака́ўчык (нар. 4 ліпеня 2000 году) — беларускі футбаліст, брамнік менскага «Дынама».
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Навучаўся ў акадэміі АБФФ, а па ейным сканчэньні ў 2017 годзе далучыўся да менскага «Тарпэда», дзе ў сэзоне 2017 году правёў 5 матчаў у Першай лізе. У 2018—2019 гадах, калі «Тарпэда» выступала ў Найвышэйшай лізе, гуляў за дубль клюбу. У жніўні 2019 году, пасьля таго як «Тарпэда» спыніла існаваньне, перайшоў у «Энэргетык-БДУ», дзе спачатку таксама гуляў за дубль. 8 жніўня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (1:1). У 2020—2021 гадах чаргаваўся ў складзе зь іншымі брамнікамі, а ў сэзоне 2022 году замацаваўся ў пачатковым складзе і дапамог камандзе здабыць срэбныя мэдалі чэмпіянату Беларусі.
У сьнежні 2022 году склаў трохгадовы кантракт зь менскім «Дынама»[5]. Макаўчык дэбютаваў у складзе «Дынама» ў Найвышэйшай лізе ўжо ў пачатковым матчы, адгуляўшы без прапушчаных мячоў у сустрэчы зь «Іслаччу». Да сканчэньня сэзону ў чэмпіянаце правёў толькі яшчэ адную гульню, зьявіўшыся ў браме 20 жніўні ў матчы супраць «Слуцку». У 2024 годзе за паўсэзоны брамнік нават амаль не трапляў у заўяку каманды. У выніку ў першы дзень ліпеня стала вядома, што футбаліст далучыцца на правах арэнды да мазырскай «Славіі»[6]. У складзе мазырчукоў тройчы згуляў у чэмпіянаце і двойчы ў матчах Кубка Беларусі. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў сталічны клюб.
Міжнародная
У 2020 годзе пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Беларусі, але тады гэтак і не згуляў за яе. 29 сакавіка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Грузіі (1:4).
Remove ads
Дасягненьні
«Дынама»:
- Чэмпіён Беларусі: 2023
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads