Арыель Мосур
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́рыель Мо́сур (па-польску: Ariel Mosór; нар. 19 лютага 2003 году) — польскі футбаліст, абаронца клюбу «Ракаў».
Remove ads
Кар’ера
Не зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў Катавіцах, фактычна ў футбол прыйшоў праз Варшаву. Спачатку гулец навучаўся ў акадэміі сталічнай «Уніі», а ў 2018 годзе далучыўся да варшаўскай «Легіі»[1]. Дэбютаваў у Экстраклясе 15 ліпеня 2020 году ў матчы супраць «Лехіі»[2][3]. 9 чэрвеня 2021 году далучыўся да клюбу «Пяст», склаўшы дамову на тры гады. У новым клюбе стаў атрымліваць больш часу на гульнявой пляцоўцы. За гульцом доўгі час пільна сачылі ў штабе чанстахоўскага «Ракава». У выніку, у канцы жніўня 2024 году абаронца афіцыйна далучыўся да складу гэтага клюбу[4].
Remove ads
Дасягненьні
«Легія»:
- Чэмпіён Польшчы: 2020
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads