Лехія Гданьск

польскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Лехія Гданьск
Remove ads

«Ле́хія» (па-польску: Lechia) — польскі футбольны клюб з гораду Гданьску. Заснаваны ў 1945 годзе выгнанцамі зь Львову, якія да гэтага заўзелі за расфармаваны львоўскі клюб з аднайменнай назвай. Уладальнік Кубка Польшчы (1983), а таксама Супэркубка Польшчы (1983).

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб быў заснаваны 7 жніўня 1945 году ў Гданьску як спартовы клюб управы рэканструкцыі порту «Балтыя». У 1946 годзе ягоная назва была зьменена на «Лехію»[3], адсылаючы да львоўскай «Лехіі»[4]. Першы выхад у Першую лігу адбыўся ў 1948 годзе, але адразу каманда вылецела ў Другую лігу. Цягам наступных гадоў гданскі клюб вылятаў і вяртаўся ў найвышэйшую лігу.

Па вяртаньні «Лехіі» ў Экстраклясу пачаўся залаты час клюбу ў ягонай раньняй гісторыі. Такія гульцы, як то Богдан Адамчык, Генрык Граноўскі, Робэрт Граноўскі, Раман Корынт, Губэрт Куш, Чэслаў Ленц, Чэслаў Навіцкі і Раман Рогач, якія на то час мелі працяглую гульнявую кар’еру ў «Лехіі», адыгралі важную ролю ў тым, каб клюб быў канкурэнтаздольным у найвышэйшай лізе. Той сэзон у 1955 годзе стаў на той момант самым пасьпяховым сэзонам каманды ў гісторыі. На шляху да 5-га месца ў лізе, найвышэйшага на той момант паказьніка, яны выгулялі такія моцныя каманды таго часу, як то ЛКС, «Лех», сасноўскі «Заглембе» і дзейнага чэмпіёна краіны «Легію»[5][6]. У то жа год клюб упершыню прабіўся ў фінал Кубка Польшчы.

Thumb
Заўзятары «Лехіі» на дэрбавым матчы.

У лізе сэзон 1956 году быў больш пасьпяховым, чым папярэдні, бо «Лехія» ўпершыню фінішавала на подыюме, а таксама стала першым клюбам, створаным па вайне, які фінішаваў у тройцы лідэраў. Не зважаючы на тое, што «Лехія» правяла толькі 25 галоў у 22 гульнях, сэзон скончыўся для каманды на трэцім радку. У тым сэзоне клюб моцна абапіраўся на абарону, не прапусьціўшы галоў у 10 матчах. Найлепшы бамбардзір клюбу Рогач забіў толькі 7 галоў за клюб. У наступным сэзоне «Лехія» працягвала добра гуляць, але абарона каманды дала больш хібаў, вынікам чаго стала 5-е месца. Зноў жа, каманда правяла толькі 25 галоў у 22 гульнях, што было другім найніжэйшым паказьнікам у лізе, стаўшы таксама адзінай камандай, якая не правяла больш за 25 галоў і ня вылецела зь лігі. Пасьля сыходу галоўнага трэнэра Тадэвуша Форыся, які ўмацаваў абарону «Лехіі», посьпехі каманды ў наступных сэзонах пагоршыліся. У выніку пасьля дзевяці гадоў у элітным дывізіёне каманда страціла месца ў Экстраклясе. У сэзоне 1964—1965 гадоў гданскі клюб упершыню згуляў супраць гдынскай «Аркі», пачаў доўгую гісторыю мясцовага дэрбі.

Празь некалькі гадоў каманда нават апынулася ў трэцім дывізіёне. Толькі ў 1972 годзе «Лехія» здолела вярнулася ў другі дывізіён, дзе затрымалася на дзесяцігодзьдзе. У сэзоне 1974—1975 гадоў клюб значна палепшыў сваю гульню, здабыўшы перамогі ў 16-і з 30 гульняў і зазнаўшы паразу толькі ў 6-і матчах. «Лехія» таксама павялічыла колькасьць забітых галоў, а таксама стала найлепшай камандай у абароне. У тым сэзоне Томаш Корынт, Леанард Радоўскі і Зьдзіслаў Пушкаж правялі па 8 галоў у лізе. У выніку каманда заняла другое месца, адстаўшы ўсяго на 2 пункты ад пераможцаў лігі, якім стаў лодзкі «Відзэў». У тым сэзоне Зьдзіслаў Пушкаж быў выкліканы ў нацыянальную зборную Польшчы на гульню супраць зборнай НДР, не зважаючы на тое, што «Лехія» гуляла ў Другой лізе.

Remove ads

Склад

Актуальны на 16 верасьня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads